У межах конкурса праектаў #Паскарэнне можна прайсці бясплатны курс па асновах ментарынгу

20 снежня завяршыўся этап падачы заявак для ўдзелу ў нацыянальным інтэрактыўным конкурсе ў фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне. З 216 пададзеных заявак у другі этап конкурсу — этап рэалізацыі - атрымалася прайсці 109 праектам.

У другі этап конкурсу прайшлі ўсе праекты, якія адпавядаюць наступным крытэрам: вызначаны мэта, ідэя і рашэнне праекта, ёсць канкрэтныя этапы рэалізацыі, ацэнены неабходныя рэсурсы, сабрана не менш за 25 адзнак «Важна», праектная каманда складаецца з двух і больш чалавек, праект не пераследуе палітычных мэтаў, пры рэалізацыі не будзе парушана заканадаўства.

Сярод праектаў, якія прайшлі ў другі этап, задумы з цалкам розных сфер: культура, экалогія, гарадское асяроддзе, тэхналогіі, спорт, дабрачыннасць, сям’я і дзеці. Усе гэтыя разнастайныя праекты аб’ядноўвае адно: шанцы на рэалізацыю любога праекта могуць значна ўзрасці, калі ў праекта з’явіцца ментар.

Ментар праекта — гэта свайго роду саветнік, які сочыць за развіццём праекта і дапамагае праектнай камандзе сваімі ведамі і досведам. У конкурсе праектаў #Паскарэнне з’явілася магчымасць прайсці экспрэс-курс па асновах ментарынга і паспрабаваць сябе ў ролі ментара для каманд-удзельнікаў праекта.

Курс бясплатны, праходзіць дыстанцыйна, у выглядзе email-рассылкі з урокамі і хатнімі заданнямі. Ён складаецца з 15 урокаў. Пяць першых распавядаюць пра асаблівасці працы ментара, пра месца ментарэнга (настаўніцтва) сярод кансультацыйных прафесій і пра тое, якая кампетэнтнасць вам спатрэбіцца, каб паспяхова навучаць сваіх падапечных. Другая частка — з 10 урокаў - трэніруе базавыя навыкі, неабходныя ментару для працы. Гэтыя навыкі дапамагаюць усталёўваць кантакт з вучнямі, ствараць атмасферу ўзаемнага даверу і падтрымліваць матывацыю і працаздольнасць вучняў падчас працы.

Для таго, каб прыняць удзел, неабходна дамовіцца з любым з праектаў конкурсу #Паскарэння аб тым, што вы будзеце суправаджаць яго ў ролі ментара па нейкай тэме (тэмы могуць быць як спецыялізаванымі - маркетынг, SMM і т.п. — так і генеральнымі: пабудова бізнесу, кіраванне праектам і т.п.). Пасля чаго паведаміць пра гэта арганізатарам конкурсу. Арганізатары вышлюць вам спасылку на форму падпіскі на курс.

Тыя ўдзельнікі, хто дойдзе да канца курсу, выканае ўсе заданні і дапрацуе са сваёй камандай да завяршэння конкурсу, незалежна ад вынікаў атрымаюць магчымасць прайсці супервізію сваёй працы ў яго аўтара.

Пераможцаў конкурсу #Паскарэнне чакае прызавы фонд у памеры 10 000 рублёў, а таксама спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае падарунак — сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024