Горад

Пасля 10 студзеня ў Гродне будуць тэставаць першы поштамат

Першы поштамат, які дасць гродзенцам магчымасць самастойна атрымліваць і адпраўляць пасылкі, усталявалі ў пачатку снежня каля Дома сувязі па вуліцы Карла Маркса. Такія прылады даўно выкарыстоўваюцца ў краінах-суседках, многія гродзенцы карысталіся імі ў тым жа Беластоку, а для Беларусі гэта пакуль што эксперымент.

Першы ў Гродне поштамат будуць тэставаць пасля 10 студзеня. Ён будзе працаваць не толькі на выдачу пасылак, але і на прыём.

«У Гродзенскую вобласць мы атрымалі і ўсталявалі 2 поштаматы: у Гродне і Лідзе, але яны пакуль не працуюць, — распавядае начальнік аддзела маркетынгу Гродзенскага філіяла „Белпошты“ Юры Карпач. — Каб карыстацца поштаматам, трэба будзе зарэгістравацца ў спецыяльнай праграме і пазначыць свой нумар тэлефона. У будучыні на яго будуць прыходзіць смс з нумарам ячэйкі і кодам. Зараз пішацца праграмнае забеспячэнне для поштаматаў і пасля 10 студзеня будзем спрабаваць іх запускаць».

Калі ў поштамаце пасылку не забіраюць на працягу некалькіх дзён, яна адпраўляецца ў паштовае аддзяленне, якое абслугоўвае апарат. Пра гэта таксама паведамляюць у смс.

Падзяліцца
Меткі: паслугі

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024