
Стогадовы будынак па вуліцы Замкавай, 3 больш за год пуставаў. Цяпер, з 27 снежня, пачаўся рамонт. У будучыні аб’ект выставяць на продаж: там змогуць адкрыцца крамы, кавярні, гасцініца ці яшчэ нешта.
Уласнікам будынка з’яўляецца будаўнічая арганізацыя СПМК №66, якая атрымала аб’ект паводле рашэння суда ў якасці кампенсацыі за даўгі прадпрыемства “Гроднааблсельбуд”.
Рамонт вядзецца каб зрабіць будынак больш прывабным і выставіць на продаж. У СПМК №66 распавялi Hrodna.life, што асобы, зацікаўленыя ў арэндзе або куплі будынка, могуць звяртацца ў прыёмную арганізацыі.
Двухпавярховы будынак па вуліцы Замкавай, 3 быў пабудаваны ў 1903 годзе. Вядомы як Дом Сафійскага брацтва на месцы капліцы, Дом кафедральнага Сафійскага сабора. У розныя часы тут месціўся Дом чыноў урадавых устаноў Гродзенскай губерні, «Брацкая крама», Першае царкоўна-прыходскае вучылішча, брацкія мужчынская і жаночая царкоўна-парафіяльныя школы імя графа Мураўёва. У пачатку XX ст. тут прадавалі ў розніцу газеты. У 1928 г. працавалі розныя спажывецкiя крамы. Да 2017 года будынак займала арганізацыя МПМК-146, якая з’яўляецца даччыным прадпрыемствам “Гроднааблсельбуда”.
Карэспандэнту Hrodna.life атрымалася ўбачыць, як старая пабудова выглядае знутры.
Рэжысёр і рэканструктар Васіль Калач адкрывае ў Цэнтры культуры і адпачынку ў польскім Супраслі трэніроўкі…
Сквер на высокім беразе Нёмана па вуліцы Дарвіна ў Гродне чакае другая чарга рэканструкцыі. Пакуль…
У Гродне 7 сакавіка пройдзе легкаатлетычнае мерапрыемства «Забег прыгажосці», прымеркаванае да Міжнароднага жаночага дня. Яно…
Аквапарк «Лазурный» і мост па вуліцы Філарэта хочуць адкрыць да юбілейнага Фестываля нацыянальных культур, які…
Улады Гродна ў новым сезоне плануюць рашуча змагацца з чайкамі, якія плодзяцца і замінаюць жыхарам.…
У 2026 годзе пачнуць распрацоўваць праекты сярэдняй школы і дзіцячага садка ў Грандзічах. Іх плануюць…