Фотафакт: Мішка і каза калядавалі ў гандлёвым цэнтры для дзяўчынкі з дзіцячага хоспіса

«Хто з мішкам патанцуе, таму ў новым годзе пашанцуе!» — калядная показка разам з песнямі, жартамі і загадкамі гучала ў гандлёвым цэнтры Old City 26 снежня. Як звычайна, калядоўшчыкі прасілі ў гасцей свята пакласці што-кольвек у мех. Толькі выглядаў ён не так, як звычайна. Гэтым разам мех замяніла празрыстая скрынка з партрэтам двухгадовай дзяўчынкі Дашы Кавалеўскай. Ёй патрэбен апарат штучнага дыхання, без якога дзіця не можа вярнуцца дадому з рэанімацыі.

Пакуль малыя гродзенцы танцавалі з мішкам, адгадвалі загадкі і ратавалі казу, дарослыя атрымлівалі ўлёткі з просьбаю дапамагчы Дашы. Каб ёй таксама пашанцавала ў наступным годзе і дзяўчынка змагла дыхаць дома.

Калядоўшчыкі ў Гродне ходзяць у госці да ахвотных гаражан на каталіцкія і праваслаўныя каляды, а таксама завітваюць на святы ў кавярні ці гарадскія плошчы. Паводле ўдзельнікаў калядных сустрэч, гэта магчымасць захаваць народныя традыцыі, даць шанец людзям зрабіць добрую справу і далучыцца да дабрачыннасці.


Женщины во все времена ценили меха и золотые украшения. Вашему вниманию бутик меховых шуб https://etnafurs.com.ua/. Здесь представлены изысканные и роскошные модели которые подчеркнут ваш статус, ваш вкус. В таком меховом изделии вы будете неотразимы.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024