Здароўе і спорт

Сяргей Лявіцкі: «Хацелася б вярнуцца ў родны Гродна да сям'і і гуляць за «Нёман»

27-гадовы гродзенскі футбаліст Сяргей Лявіцкі ў 2017 годзе правёў дэбютны сезон у Першай лізе. Пасля «Нёмана» і «Слуцка», якія прадстаўляюць Вышэйшую лігу, футбаліст нечакана апынуўся ў лізе ніжэй у камандзе «Лiда». Нягледзячы на паніжэнне, гродзенец здолеў стаць адным з лепшых гульцоў у камандзе. Як прайшоў сезон у Лявіцкага ў Першай лізе і якія ў яго планы на будучыню, футбаліст расказаў Hrodna.life.

Зараз Сяргей знаходзіцца ў адпачынку ў родным Гродне, дзе з задавальненнем прымае ўдзел у мясцовым зімовым турніры. Там ён гуляе са сваімі былымі аднаклубнікамі, сябрамі і знаёмымі.

«Мне падабаецца турнір у Гродне. Зімой у прынцыпе няма магчымасцяў трэніравацца, бо ў многіх адпачынкі, а тут такі турнір адразу пасля сезону. Тым больш усе знаёмыя, сябры. Узровень турніру добры, бо прымае ўдзел шмат вопытных гродзенскіх футбалістаў. Спартсмены гуляюць у першую чаргу для сябе, для падтрымання формы, цалкам бясплатна».

Сяргей Лявіцкі на зімовым турніры ў Гродне

У Першай лiзе адрознiваееца ўсё

Пасля двух сезонаў у «Слуцку» новае кіраўніцтва каманды не працягнула кантракт Лявіцкаму, як і іншым ігракам. Сяргею давялося тэрмінова шукаць новы клуб. Так ён апынуўся ў «Лідзе». За сезон у Першай лізе Лявіцкі здолеў забіць 4 мячы і аддаць 7 перадач. «Ліда» па выніках сезону заняла 14-е месца з 16-ці.

«Сезон прайшоў у мяне досыць удала, у каманды ж на старце былі праблемы, з якімі мы спрабавалі разбірацца па ходу сезону. Галоўнае адрозненне ад Вышэйшай лігі - фінансавае пытанне. Але так адрозніваецца ўсё: пачынаючы ад палёў і заканчваючы распранальнямі. Лігу прадстаўляе шмат маладых і таленавітых футбалістаў, ёсць і ўзроставыя хлопцы, якія бяруць вопытам. А так хапае сераднякоў».

Сяргей Лявіцкі з узнагародай лепшага гульца «Ліды» па выніках сезону (2017 г.). Лепшага футбаліста вызначалі прадстаўнікі Федэрацыі футбола Лідскага раёна.

Вярнуцца ў Вышэйшую лігу

Пасля няўдалага старту «Ліды» ў сезоне 2017 года, каманду по ходу сезону ўзначаліў вядомы гродзенскі трэнер Сяргей Саладоўнікаў, пад кіраўніцтвам якога Лявіцкі гуляў у «Нёмане» некалькі сезонаў.

«Калі да Саладоўнікава ў «Лідзе» гуляў хто як хацеў i мог, то пасля яго прыходу ў камандзе былі сур’ёзныя змены: футбалісты сталі гуляць больш тактычна, асабліва ў абароне. Новы трэнер дадаў якасці ў гульню. Ну і мне асабiста было зручна гуляць са старым трэнерам.

Што тычыцца маёй будучынi, то ў мяне яшчэ некалькі месяцаў да заканчэння кантракту з «Лідай». Ці буду я там гуляць у новым сезоне, пакуль не ведаю. Але мне б хацелася вярнуцца ў Вышэйшую лігу, хоць і прапаноў яшчэ не было. Я зараз працую над гэтым. А наогул, хацелася б вярнуцца ў родны Гродна да сям'і і гуляць за «Нёман».


К новогодним праздникам нужно хорошо подготовиться. Необходимо украсить дом, приобрести различные новогодние украшения и декор для дома. О том, как лучше украсить ваш дом, можно узнать на сайте perluna.com.ua/category/zhittya. Очень много полезных советов и рекломендаций.


Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024