Дапамагала харызма: як гродзенцу ўдавалася выносіць з банкаў кашалькі работнікаў

У Гродне затрымалі серыйнага злодзея, які краў у банках. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС раскрылі серыю крадзяжоў з офісных памяшканняў банкаў.

Гэтак 1 лістапада невядомы мужчына ўвайшоў у аддзяленне аднаго з фінансавых устаноў, непрыкметна прайшоў у службовы кабінет. Адтуль выйшаў са ста далярамі і флэш-картай.

«Ужо падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі выявілі, што аналагічныя злачынствы здзяйсняліся і ў іншых гарадах вобласці. Серыя налічвала дзесяць крадзяжоў», — распавялі ў прэс-службе УУС.

У поле зроку супрацоўнікаў міліцыі трапіў жыхар Гродна 1984 года нараджэння. Падазраваны раней быў асуджаны за крадзеж. У гутарцы з супрацоўнікамі міліцыі ён прызнаўся, што выглядаць сваім у офісах банкаў яму дапамагала харызма. Мужчына заходзіў у пустыя кабінеты, аглядаў іх і выносіў кашалькі. Дзякуючы таму, што многія пацярпелыя захоўвалі pin-коды ад картак у кашальку, зняць грошы цяжкасці не было.

Зараз падазронага затрымалі. Яго дзеянням даецца прававая ацэнка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024