Здароўе і спорт

Ад аматараў да прафесіяналаў. Як у Гродне праходзіць зімовы турнір па міні-футболе

Традыцыйны зімовы турнір па міні-футболе стартаваў у Гродне ў канцы лістапада. У ім спаборнічаюць каманды мясцовых прадпрыемстваў і калектываў. Акрамя аматараў, прымаюць удзел і прафесійныя футбалісты, якія такім чынам падчас адпачынку падтрымліваюць форму.

На турніры падтрымліваюць форму прафесійныя футбалісты: Павел Савіцкі, Аляксей Лягчылiн, Артур Бомбель, Сяргей Лявіцкі, Іван Дзянісевіч, Яўген Лешка, Аляксандр Анюкевiч і іншыя.

Фармат турніру

Зімовы турнір сёлета праводзіцца ўжо 33-ці раз, у ім удзельнічаюць 18 калектываў. У гэтым годзе ўпершыню змяніўся фармат турніру: спачатку каманды гуляюць у дзвюх групах па 9 у кожнай, затым лепшыя 4 каманды з груп фармуюць Вышэйшую лігу, а каманды з 6 па 9 месцы прымаюць удзел у Першай лізе. Каманды, якiя занялi 5-я пазіцыі ў сваіх групах, згуляюць адзін стыкавы матч за права ўдзельнічаць ў Вышэйшым дывізіёне. Затым каманды згуляюць паміж сабой у сваіх лігах пасля чаго праводзіцца серыя плэй-оф на выбыванне.

Гульні праходзяць па выходных. Матч складаецца з 2 таймаў па 20 хвілін.

Аляксей Лягчылiн i Артур Бомбель

Савіцкі: «Гуляў бацька, гуляю і я»

Капітан гродзенскага «Нёмана» Павел Савіцкі нядаўна вярнуўся з Егіпта, дзе адпачываў з жонкай. Ужо праз некалькі дзён ён выйшаў гуляць за адну з мясцовых каманд на турнiры.

«Мой бацька тут гуляў, сябры, вось і я таксама прымаю ўдзел», — распавёў Павел.

Што тычыцца ўласнай будучынi, то Савіцкі не спяшаецца пра гэта казаць. Адзін з лепшых футбалістаў Беларусі вызначыцца з новым клубам да канца снежня.

Турнір — магчымасць трэніравацца зімой

На турніры разам з Савіцкім у адной камандзе гуляе яшчэ адзін дасведчаны футбаліст Сяргей Лявіцкі. Мінулы сезон ён правёў у «Лідзе», якая выступае ў Першай лізе.

«Мне падабаецца турнір у Гродне. Зімой у прынцыпе няма магчымасцяў трэніравацца, бо ў многіх адпачынкі, а тут такі турнір адразу пасля сезону. Тым больш усе знаёмыя, сябры. Узровень турніру добры, бо прымае ўдзел шмат вопытных гродзенскіх футбалістаў. Спартсмены гуляюць у першую чаргу для сябе, для падтрымання формы, цалкам бясплатна».

Асаблівая атмасфера

Міхаіл Курэйка аматар, але ў мінулым займаўся футболам прафесійна. На зімовым турніры хлопец гуляе каля пяці гадоў.

«Тут асаблівая атмасфера. Зімовы гэтага года адрозніваецца дастатковай колькасцю моцных каманд і новай сістэмай правядзення — гэта вельмi добра. Таксама заўсёды цікава гуляць у адной камандзе ці супраць хлопцаў, якія выступаюць у наймацнейшым чэмпіянаце краіны».

Працягнецца зімовы турнір да сярэдзіны лютага.

Сяргей Лявіцкі на зімовым турніры ў Гродне
Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024