10 дзён, чыгунка і аэрапорт. Гродзенскі бязвіз падоўжылі на 2018 год

Бязвізавы рэжым у Гродне і ваколіцах будзе дзейнічаць і ў наступным годзе. Адпаведны ўказ № 462 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» прэзідэнт Беларусі падпісаў 26 снежня, піша Белта. Нагадаем, прэзідэнцкі ўказ № 318 «Аб устанаўленні бязвізавага ўезду і выезду замежных грамадзян» уступіў у дзеянне 26 кастрычніка 2016 года і дзейнічае да 31 снежня 2017 года. Сыходзячы з новай інфармацыі, бязвізавы рэжым будзе працаваць і надалей.

Падчас дзеяння ўказа госці з-за мяжы па бязвізе маглі наведаць тэрыторыю ўсяго пяці сельсаветаў і ўсяго толькі цягам пяці дзён. Гэтага аказалася было мала, гродзенцы чакалі павелічэння тэрміну і пашырэння тэрыторыі, на якую распаўсюджваўся ўказ № 318.

Паводле новай інфармацыі, з 1 студзеня 2018 года тэрмін знаходжання будзе павялічаны да 10 дзён, у тэрыторыю наведвання будзе ўключаны ўвесь Гродзенскі раён. Дадаткова можна будзе прыязджаць праз чыгуначны вакзал і аэрапорт Гродна.

У той жа час МЗС, Мінспорту і мытня гатовыя і да 30-дзённага тэрміну бязвізавага знаходжання замежных турыстаў, але МУС і КДБ пакуль супраць.

Гэтаксама сёння падчас наведвання Гомеля намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін паведаміў, што зараз прымаецца рашэнне пра пашырэнне бязвізавай тэрыторыі ў Беларусі.

[irp posts="41 596″ name="7 добрых зменаў: што «бязвіз» нарабіў у Гродне за год"]

А літаральна некалькі дзён таму ў Гродне сустрэлі 50-тысячнага бязвізавага турыста.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024