Ляжачага інваліда ў Гродне аштрафавалі за безбілетны праезд

Прадугледжаную законам суму за адміністрацыйнае парушэннне ў мужчыны спагналі з пенсійнага рахунку. А як невядомаму безбілетніку ўдалося выдаць сябе за іншага чалавека пры афармленні пратакола, застаецца невядомым. Уладзімір Лобан у сюжэце ТРК Гродна паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі.

Як іншаму чалавеку ўдалося сябе выдаць за іншага чалавека, застаецца невядомым.
Анатоль Малікаў больш за два гады застаецца прыкаваным да ложка. І гэтак з немалой пенсіяй штраф для сям'і стаў шокам.

Юрыст пенсійнага фонду патлумачыў жонцы сп. Анатоля, што ўсё было пра правілах — аформлены пратакол з пашпартнымі дадзенымі Анатоля Малікава. Больш нічога юрыст не распавёў і параіў звяртацца ў суд.
Участковы, да якога звярнулася Ірына Малікава, пацвердзіў, што такія сітуацыі здараюцца — дадзеныя кантралёрам падае свая служба, якая «прабівае» па базе. Аднак адрас быў пазначаны зусім не той, дзе жыве сп. Анатоль і дзе ягоная прапіска па пашпарце.

Сям’я падала заяву ў раённы аддзел міліцыю, адкуль яе накіравалі кантралёрам Гродзенскага аўтапарка. Там не адмаўляюць: факт затрымання безбілетніка ў пазначаны пратаколам дзень меў месца. Толькі хто быў чалавекам, хто выдаў сябе за іншага, транспартнікі не ведаюць. Кантралёры даставілі безбілетніка, які адмовіўся плаціць штраф і не меў пры сабе пашпарт, у аддзел міліцыі на Фолюшы. Там выявілі ягоную асобу і склалі пратакол.

Тэарэтычна вярнуць суму штрафа ў памеры 11 рублёў 50 капеек можна ў судовым парадку. Аднак уступаць у судовыя справы сям’я Малікавых не мае намеру. Хаця пасля разбіральніцтваў крыўда ў сям'і засталася: як пры сучасных базах дадзеных можна пераблытаць двух зусім розных людзей?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024