Карта паляка: як беларусам зараз прыйдзецца даказваць, што яны палякі

Карты палякаў будуць выдаваць па новых правілах. Раней для атрымання трэба было пацвердзіць польскае грамадзянства продкаў, цяпер — нацыянальнасць.

У якіх дакументах можа быць указана нацыянальнасць? Пра гэта «Камсамольскай праўдзе» распавяла загадчыца аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Беларусі Маргарыта Старосценка.

— Зараз вельмі папулярныя дакументы (проста хіт сезону, хоць так нельга казаць пра архіўныя дакументы) — гэта ўладальныя ведамасці і матэрыялы ўсесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года, — распавядае Маргарыта Старосценка. — Уладальныя ведамасці - гэта ўлік гаспадарак. Перапіс ажыццяўляўся на тэрыторыі цэнтральнай і ўсходняй частцы Беларусі. Там ўказваліся: павет, раён, вёска — і перапісаныя ўсе кіраўнікі сем’яў, якія жылі ў 26-м годзе ў гэтай вёсцы. Іваноў Пётр Сямёнавіч, беларус (ці паляк), з ім пражывала пяць членаў сям'і: два мужчыны і дзве жанчыны. Напрыклад, так.

Акрамя гэтых дакументаў нацыянальнасць можа быць запісана ў касцельнай метрыцы, ваенным білеце, асабістай справе службоўца і наменклатурнага работніка.

— Яшчэ можна знайсці спісы асабовага складу партызанскіх брыгад. У іх таксама практычна заўсёды запісаная нацыянальнасць, — прыводзіць прыклад спецыяліст архіва.

З-за розных прычын патрэбнага радка ў дакументах можа і не быць. У гады савецкіх рэпрэсій пашпарт грамадзяніна СССР са словам «паляк» у пятай графе мог ператварыцца ў воўчы білет.

— У тыя гады пра гэта («праблемнай» нацыянальнасці.- Рэд.) практычна заўсёды замоўчвалі. Зараз мы бачым па дакументах, напрыклад, што з 850 хат і кіраўнікоў сем’яў якой-небудзь вёскі ўсё — беларусы. Пры гэтым сустракаюцца тыповыя польскія прозвішчы і імёны па бацьку — Станіслававіч, Бжэзінскі. Тыя, хто не хацеў, можа быць, прылічаць сябе да беларусаў, пісалі «каталік». Хаця сярод беларусаў таксама шмат каталікоў! Схітраліся, як маглі, — паціскае плячыма Маргарыта Старосценка.

Дакументы жыхароў былой Заходняй Беларусі трэба шукаць у Брэсцкім абласным і Гродзенскім абласным архівах, а таксама ў занальных архівах.


Вам срочно понадобились деньги? Не хватает совсем немного, чтобы осуществить оплату в интернет-магазине? Получите микрозайм. Выберите компанию на сайте http://vkredit-online.ru/mikrozajmy/oformit-mikrozaym-na-kartu-za-5-minut-bez-ucheta-kreditnoy-istorii/, которая вам больше всего нравится.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024