Падрыхтаваны праект указа па змене сістэмы збірання дзяржаўнай мыты за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Пра гэта распавёў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак на тэлеканале «Беларусь 1», піша Белта.
Паводле яго слоў, адна з версій, якая прапрацоўваецца сёння — памесячная выплата транспартнага збору з магчымасцю карэктаваць тыя тэрміны, за якія ўжо заплачана. Да прыкладу, калі чалавек карыстаецца аўтамабілем тры месяцы на год, то і плаціць трэба за тры. Калі збіраецца прадаваць транспартны сродак, то заплаціць можна за месяц.
«Павінна быць пэўная гнуткасць, — сказаў дэпутат. — Сёння гэта такая сумесная пазіцыя ўрада і парламентарыяў. Рабочай групай, якая была сфарміравана з гэтых галін улады, напрацаваны праект указа. Думаю, што адпаведнае рашэнне будзе прынята ў бліжэйшы час».
Андрэй Рыбак канстатаваў, што дзеючая цяпер сістэма была распрацавана некалькі гадоў таму. Прычынай такой сістэмы было жаданне зэканоміць сродкі на адміністраванне гэтага збору: ёсць канкрэтны работнік «Белтэхагляду» — ён і правярае квітанцыю аб аплаце.
«Але гэтая ідэя дала негатыўныя вынікі. Прапанова такая: адвязацца ад чаго б там ні было — зрабіць транспартны збор. Грамадзянін плаціць яго па заяўным прынцыпе: збіраецца выязджаць на дарогу — плаціць праз АРІП, банк, пошту або іншымі спосабамі», — сказаў парламентарый.
[irp posts="43 656″ name="За паўторное кіраванне аўто без правоў могуць пасадзіць на суткі: папраўкі ў КоАПе"]
У эфіры тэлеканала таксама дадалі, што ў многіх краінах транспартны збор не ўваходзіць у сістэму тэхагляду. Напрыклад, у ЗША ён уключаны ў кошт паліва — чым больш аўтамабіліст ездзіць, тым больш плаціць. У некаторых краінах Еўропы транспартны падатак плаціцца асобна і залежыць ад аб’ёму рухавіка, колькасці конскіх сіл ці выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу.
[irp posts="43 291″ name="З 1 студзеня пры змене ўладальніка аўтамабіля тэхагляд не трэба праходзіць зноўку"]
Як паведамлялася, у гэтым годзе з амаль 3 млн машын да тэхагляду не даехала палова. Многія не хочуць аплачваць дарожны падатак, які даражэй за штраф з-за адсутнасці пройдзенага ТА.
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…