У Брузгах сёння зранку 120 машын: памежны камітэт раіць ехаць у ЕС праз менш загружаныя пункты пропуску

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пры паездках у краіны Еўрасаюза падчас святаў рэкамендуе выбіраць менш загружаныя пункты пропуску, паведамляе БЕЛТА.

Памежная служба з улікам надыходзячых калядных і навагодніх святаў прагназуе традыцыйнае павелічэнне пасажырапатоку.

«Рэкамендуем грамадзянам, якія плануюць у гэты час паездкі ў краіны ЕС, выбіраць аптымальныя маршруты і менш загружаныя пункты пропуску. Так, на літоўскім напрамку больш аператыўна перасекчы мяжу можна ў размешчаным у 40 км на поўнач ад Гродна пункце пропуску «Прывалка». Таксама менш загружанымі з’яўляюцца пункты пропуску «Беняконі» і «Лоша» (Віленскае напрамак). На польскім напрамку можна скарыстацца пунктамі пропуску «Пясчатка» (каля 65 км на поўнач ад Брэста) альбо «Дамачава» (45 км на поўдзень ад Брэста) «, — праінфармавалі ў ДПК.

На 10 ранку ў пункце пропуску «Брузгі» на сайце памежнага камітэта было пазначана, што 120 легкавых аўто чакаюць выезду з Беларусі ў Польшчу. У пункце пропуску «Брэст» чакаюць выезду 150 машын.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024