Пасажыр цягніка Кракаў-Гродна спрабаваў увезці ў Беларусь медпрэпараты на 40 тысяч рублёў, паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Дарагія прэпараты знаходзіліся ў дарожных торбах 25-гадовага беларуса, які пражывае за межамі краіны.
Мытнікам мужчына паведаміў, што не перамяшчае тавары, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню.
«Аднак у яго багажы былі выяўленыя парашкі, капсулы, бутэлечкі і цюбікі - ўсяго больш за 1,1 тысяч адзінак. Улічваючы колькасць і характар прэпаратаў медыцынскага прызначэння, якія мужчына перамяшчаў, іх нельга аднесці да тавараў для асабістага карыстання», — адзначылі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
Прэпараты канфіскаваныя і накіраваны на хімічную экспертызу. Пачаты адміністрацыйны працэс.
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…