Больш за 170 дзяцей эвакуявалі ў Слоніме па прычыне задымлення ў дзіцячым садку

З дзіцячага садка ў Слоніме з-за задымлення эвакуявалі больш за 170 дзяцей. Здарэнне адбылося 18 снежня ў дашкольнай установе на Косаўскім тракце, паведамляе Белта.

Апоўдні выратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў адным з памяшканняў дзіцячага саду. На месца былі накіраваны чатыры каманды ратавальнікаў, а таксама машыны службаў ўзаемадзеяння.

«Пасля прыбыцця на месца было выяўлена шчыльнае задымленне ў памяшканні электрашчытавой і нязначнае ў памяшканнях першага паверха дзіцячага саду. З будынка эвакуіраваны звыш 170 дзяцей і каля 40 работнікаў дашкольнай установы», — адзначылі ў абласным упраўленні МНС.

Пацярпелых у выніку здарэння няма. Верагодней за ўсё, прычынай задымлення стала кароткае замыканне ў электрашчыце, ад якога сілкуецца кухоннае абсталяванне.

Дзеці былі пераведзены ў будынак суседняй школы. Аператыўна былі абвешчаны бацькі. Чакаецца, што сёння сад працягне працу ў звычайным рэжыме.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024