Горад

Здзічэлага сабаку, якога злавілі на Старамалышчынскай, усыпілі. САГ: гэта была неабходная мера

Менш за суткі правёў бадзяжны сабака ў адлоўнiку САГа, перад тым як яго ўсыпілі. Супрацоўнікі патлумачылі свой учынак неабходнасцю: з жывёлай справіцца яны немаглі.

Аднаго з сабак дзікай зграі, якая тэрарызуе ўскраіну горада, удалося злавіць пенсіянеру Івану Каленіку, якому бадзяжныя жывёлы задушылі коз. Здзічэлага сабаку гродзенец перадаў супрацоўнікам САГу, тыя ж паабяцалі завезці жывёлу ў адлоўнiк і пасадзіць у вальер. Абяцанне супрацоўнікі выканалі. Але, як высветлілася, жывёла паводзіла сябе ў вальеры вельмі агрэсіўна і справіцца з ёй не маглі нават некалькі супрацоўнікаў.

Немагчыма было падысці

«Сабака ноч правёў у вальеры. Раніцай калі прыйшоў ветэрытар, было прынята рашэнне жывёлiну ўсыпіць, бо яна была вельмі агрэсіўнай, — расказвае майстар ўчастка САГу па ўтрыманні і адлове безнаглядных жывёл Алег Алешка. — Да сабакі ў вальеры было немагчыма падысці і абслужыць, толькі з дапамогай рэлаксантаў жывёліну ўдалося супакоіць. Я думаю, сабака проста здзічэў у такіх умовах, у якіх ён знаходзіўся, хоць сам выглядаў нядрэнна.

Што да іншых бадзяжных сабак, то будзем іх адлоўліваць. Нашы магчымасці вельмі абмежаваныя: петлі, cачкі. Адстрэл безнаглядных жывёл у нас забаронены, і магчымы толькі ў крайніх выпадках».

«Бессэнсоўныя смерці будуць паўтарацца»

Валанцёры, якія ў Гродне выступаюць у абарону безнаглядных жывёл, занепакоеныя гэтым выпадкам і не хочуць, каб у будучыні тое ж адбылося і з іншымі жывёламі, якія трапяць у адлоўнiк САГу.

«У дадзеным выпадку незразумелыя дзеянні супрацоўнікаў САГу. У выпадку, калі сабака выяўляла агрэсію і ўкусіла чалавека — сабаку неабходна было ізаляваць і вытрымаць каранцін у 10 сутак, каб высветліць ці хворая яна на шаленства, — распавядае старшыня гродзенскага грамадскага аб’яднання абароны жывёл „След жыцця“ Дар’я Рашэтнікава. — Бессэнсоўныя смерці жывёл у нас будуць паўтарацца зноў і зноў, пакуль мы не пачнем змагацца з прычынай узнікнення такіх сітуацый — адсутнасцю чыпіравання і пакарання за выкіданне жывёлы».

Падзяліцца
Меткі: жывёлы

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024