У Гродне будуюць найбуйнейшы ў Беларусі гандлёва-забаўляльны комплекс

На аб’екце задзейнічана больш за 30 будаўнічых брыгад з усёй краіны, работы ідуць па 12 гадзін у суткі, піша «Гродзенская праўда».

Практычна сфарміраваны фасады асноўных будынкаў комплекса. Уражвае велізарны паркінг, які на трох узроўнях змесціць больш за 2100 аўтамабіляў. З вуліцы ўезды на крыты паркінг уладкаваныя такім чынам, што наведвальнікі змогуць заязджаць на любы ўзровень і адразу трапляць на паверх, які іх цікавіць, гандлёва-забаўляльнага комплекса.

Паміж гарадской клінічнай бальніцай № 4 і велізарным паркінгам узвядуць шумаахоўных бар’ер, каб не перашкаджаць пацыентам і персаналу бальніцы. На другім узроўні размесціцца самы вялікі ў рэгіёне прадуктовы гіпермаркет агульнай плошчай больш за 8000 квадратных метраў. На трэцім узроўні размесціцца сучасны фітнес-цэнтр. Ён зойме каля паўтары тысячы квадратных метраў, а побач — крама спартыўнага інвентара, адзення і спадарожных тавараў.

Дзякуючы будаўніцтву гандлёва-забаўляльнага комплекса прыведзены ў парадак ўнутрыдваровыя праезды суседніх з ім дамоў, рэканструюецца адрэзак дарогі, на чарзе пашырэнне праспекта Янкі Купалы да чатырох палос, уладкаванне разваротнага кальца для тралейбусаў паблізу бальніцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024