Гродзеншчына прэтэндуе на правядзенне Чэмпіяната Еўропы ў 2020 годзе

Начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык прыняў удзел у мерапрыемствах у рамках Чэмпіянату Еўропы па лёгкаатлетычным кросе ў славацкім горадзе Шаморын, піша oblsport.grodno.by.

Акрамя асноўнай спартыўнай праграмы чэмпіянату прайшоў семінар сярод арганізатараў Еўрапейскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, у тым ліку і краін, якія прэтэндуюць на правядзенне Чэмпіянату Еўропы па лёгкаатлетычным кросе 2020 года.

На форуме адбылася прэзентацыя Гродна, у прыватнасці, магчымасці Парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» і рэгіёну па правядзенні спаборніцтваў такога маштабу. Былі прадстаўлены спартыўныя, арганізацыйныя, лагістычныя і інфраструктурныя характарыстыкі Гродзенскай вобласці для арганізацыі мерапрыемства такога высокага ўзроўню.

Заяўка Гродзеншчыны выклікала павышаную цікавасць сярод лёгкаатлетычнай грамадскасці Еўропы.

Па выніках візіту вызначаны тры прэтэндэнты на правядзенне Чэмпіянату Еўропы па лёгкаатлетычным кросе 2020 года. Акрамя Гродзеншчыны, прынятыя заяўкі ад Ірландыі і Польшчы. Канчатковае рашэнне па вызначэнні краіны-гаспадыні еўракросу будзе прынята па выніках выніковай прэзентацыі, якая пройдзе на пасяджэнні Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі ў 2018 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024