«Гэта фіяска, Гродна!» Магілёвец схадзіў у кіно «Усход» і яму не спадабалася

Магілёвец Дзяніс Васількоў 15 снежня схадзіў на паказ фільма «Зорныя вайны: Апошнія джэдаі» ў гродзенскім кінатэатры «Усход». І застаўся вельмі незадаволены тым, што ён там убачыў. Пра гэта ён напісаў у сваім facebook-акаўнце.

«Можна дараваць Ералаш перад паказам, сацыяльную „рэкламу“ сінтэтычных наркотыкаў, але ў самым галоўным залажаць гэта проста, — напісаў Дзяніс. — У ніжняй частцы экрана нейкі прыцэл. Я думаў, што гэта ў мяне штосьці з вачыма або штосьці перад праектарам. І не каб устаць і сысці - я ўвесь сеанс прасядзеў каб у канцы паглядзець на экран. І так, ён насамрэч брудны. Цэлая зала людзей, усе глядзяць, усе прывыклі, але халера — гэта ж самае галоўнае, што ёсць у кінатэатры!»

Дзяніс зрабіў некалькі фотаздымкаў, на якіх відаць, што экран ў кінатэатры сапраўды брудны.

"Прицел" внизу экрана...
...оказался грязным пятном.


Дзяніс Васількоў не ўпершыню скардзіцца на кінаабслугоўванне. Нядаўна ён пабываў у Мінску і здзівіўся кінапаказу ў Палацы Рэспублікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024