Калі ў Гродна прыбудзе Бэтлеемскі агонь

19 снежня ў гродзенскую катэдральную базіліку св. Францішка Ксаверыя будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь. Святая Імша-прывітанне запланавана ў 17.00. Паводле традыцыі агонь з зямлі, дзе нарадзіўся Хрыстос, прабудзе ў катэдры да 7 студзеня, піша grodnensis.by.

На працягу ўсяго часу прабывання агню ў святыні кожны вернік зможа «забраць» яго да свайго дому. Бэтлеемскі агонь сімвалізуе святло, якім Хрыстос асвяціў змрок свету сваім нараджэннем, таму, ставячы гэты агеньчык на вігілійным стале, чалавек раздзяляе з блізкімі радасць ад прыйсця Збаўцы.

Даведка:

Першы раз акцыя «Бэтлеемскі агонь супакою» была арганізавана ў 1986 годзе ў горадзе Лінц, у Аўстрыі, як частка каляднай дабрачыннай акцыі «Святло ў цемры» для дзяцей-інвалідаў і ўбогіх.

Ужо праз год патранатамі акцыі сталі аўстрыйскія скаўты. Яны разносілі агонь у розныя ўстановы — бальніцы, дзіцячыя дамы, адміністрацыі, каб у час Божага Нараджэння ён стаўся жывым сімвалам супакою, братэрства, надзеі і любові.

Сёння з Вены агонь трапляе ў іншыя краіны амаль усёй Еўропы, а нават і за палярны круг.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024