Вежу Крэўскага замка накрылі дахам: скончыўся першы этап кансервацыі помніка (фота)

Працы, згодна з праектам першай чаргі, пачаліся ў кастрычніку і скончыліся на мінулым тыдні. Тэрыторыя каля помніка архітэктуры больш не нагадвае будаўнічую пляцоўку — вежу не атачаюць будаўнічыя лесвіцы і грувасткая тэхніка. Нават здалёку прыкметныя вынікі апошняга абнаўлення, піша «Гродзенская праўда».

Абараняе вежу ад дажджу і снегу цяпер двухузроўневы дах — два верхнія і ніжні агульнай плошчай 450 м². Змяншае ўплыў навакольнага асяроддзя і адмысловая апрацоўка сцен, якая не дасць расці моху, прадухіліць з’яўленне грыбкоў і цвілі.

— Правялі расчыстку і ўнутры вежы — вывезлі камяні і бытавое смецце, — кажа майстар ААТ «Белрэстаўрацыя» Уладзімір Вайцяховіч.

З пачатку правядзення работ на Крэўскім замку накіравалі больш за 280 тысяч рублёў. Дасягнуты вынік — толькі першы крок на шляху захавання сярэднявечнага помніка архітэктуры. У 2018 годзе плануецца правядзенне работ па другім пускавым комплексе, які прадугледжвае кансервацыю паўночнай сцяны, аднаўленне яе участкаў на вышыню 7 метраў і ўладкаванне пакрыцця з дахоўкі.

Як распавялі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, у Міністэрства культуры накіравана хадайніцтва аб выдзяленні фінансавання ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016−2020 гады.

Каб захаваць унікальны помнік сярэднявечнай архітэктуры ў рамках гэтай праграмы распрацаваны архітэктурны праект першай і другой чаргі кансервацыі з рэстаўрацыяй гісторыка-культурнага аб’екта.

[irp posts="17 506″ name="Крэўскі замак рыхтуюць да раскопак, але без нагляду археолагаў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024