Настаўніца са Скідзеля напіша падручнік для беларускіх дзевяцікласнікаў

Настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Скідзель Наталля Чаркес перамагла ў рэспубліканскім конкурсе Мінадукацыі на стварэнне навучальных дапаможнікаў для школьнікаў, піша газета «Перспектыва».

Наталля Іванаўна ўжо пачала працаваць над стварэннем будучага падручніка рускай літаратуры для вучняў 9 класа. Напярэдадні яна прыняла ўдзел у навучальным семінары, які праходзіў у Нацыянальным інстытуце адукацыі. У сааўтары скідзельскі педагог запрасіла выкладчыка БДУ Святлану Захараву, у якой ужо маецца вопыт стварэння падручнікаў.

Наталля Чаркес ўжо з’яўляецца аўтарам двух навучальных «памочнікаў» для настаўнікаў беларускай мовы 9 класа. Яна плануе стварыць цікавы і зразумелы падручнік па рускай літаратуры, з заданнямі, арыентаванымі на рэальнае жыццё. На яе думку, літаратура — больш, чым проста тэарэтычны прадмет, гэта чалавеказнаўства. Бо на ўроках літаратуры школьнікі павінны вучыцца, што рабіць у той ці іншай жыццёвай сітуацыі, а таксама абмяркоўваць з бацькамі праблемы, узнятыя ў творах.

Завяршыць працу над падручнікам аўтар павінна да лістапада наступнага года. А ўжо ў верасні 2019 гады ён з’явіцца ў школах краіны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024