Два дні ў засадзе: «завод» па вытворчасці самагону закрылі пад Гродна

11 снежня супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку сумесна з аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі і супрацоўнікамі АМАП закрылі «завод» па вырабе кантрафактнага алкаголю. Двое «прадпрымальнікаў» з Гродна ўладкаваліся ў лясным масіве непадалёк ад вёскі Верхполле Гродзенскае раёна.

Гэта месца праваахоўнікі знайшлі яшчэ ў пятніцу. На працягу выходных супрацоўнікі АМАП чакалі уладальнікаў «завода». У панядзелак яны з’явіліся.

«Прадпрымальнікамі» аказаліся двое братоў 38 і 23 гадоў, якія нідзе не працуюць. Прадаючы алкаголь, мужчыны імкнуліся зарабіць сабе на жыццё, паведмляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Як адзначыў намеснік начальніка ААП УАПП МГБ УУС Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Андрэй Гарэлаў, грамадзяне займаліся гэтай справай на працягу працяглага перыяду часу. У асноўным людзі шыфруюцца, робячы нешта падобнае, таму часцей за ўсё вараць самагон ноччу. А яны наладзілі сабе паўнавартасны працоўны дзень з 6 раніцы да 6 вечара, мабыць не верылі, што іх калісьці знойдуць.

На месцы быў знойдзены самагонны апарат, які яшчэ працаваў, дзвесце трыццаць літраў самагонкі, а таксама 11 420 літраў самагоннай брагі.

www.youtube.com/watch?v=yeyfl0hVXL4

Падзяліцца
Меткі: відэа

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024