Гродзенка, якая стала першай віцэ-міс «Супермадэль Сусвету — 2016» кінула працу прадаўца і з’ехала ў Кітай

У лістападзе мінулага года Лізавета Шыкуць, прадавец-кансультант адной з гродзенскіх крамаў, удзельнічала ў конкурсе прыгажосці «Супермадэль Сусвету — 2016». Канкурэнцыя была высокай: больш за 30 краін. Студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стала другой.

— Думаю, у найбліжэйшы час я сыйду з крамы, каб сканцэнтравацца на мадэльнай справе. Бо пасля конкурса паступіла дастаткова шмат прапаноў, якія я разглядаю, — казала тады Ліза.

Мэтанакіраваная дзяўчына ўсё ж такі ажыццявіла свой план: сыйшла з крамы і з’ехала па кантракце ў Кітай, піша onliner.by.

— Адразу пасля конкурса мне прапанавалі кантракт з вядомым у Кітаі мадэльным агенцтвам. Умовы мяне задавальнялі. Абмеркавалі з бацькамі, вельмі доўга ўсё ўзважвалі, але ў рэшце рэшт адважыліся, — кажа дзяўчына. — Зараз езджу па розных гарадах Кітая, здымаюся ў рэкламе магазінаў адзення. Двойчы ў год прыязджаю ў Гродна, каб здаць сесію. Я ўжо на трэцім курсе, палова вучобы прайшло.

Звязваць сваё жыццё з мадэльным бізнесам Ліза не збіраецца. Кажа, што на дадзены момант у яе мэта сур’ёзная: скончыць універсітэт і знайсці сябе ў юрыспрудэнцыі.

— Планаў жыць і працаваць у Кітаі таксама пакуль няма. Хачу стаць вядомым адвакатам у Беларусі, — заключае дзяўчына.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024