Гродзенскі клуб «Вінтаж» аднавіў 100-гадовыя сані і рыхтуе іх да навагодняга выезду

Гродзенскі клуб аматараў даўніх аўтамабіляў ды іншай рухальнай тэхнікі «Вінтаж» рыхтуе да Новага году чарговы адноўлены экіпаж, паведамляе «Гродзенская праўда». Год таму клуб прадставіў на суд гараджан матарыкшу, створанага на базе першага савецкага трыцыкла «Мурашка». У ім лёгка змясціліся не толькі Дзед Мароз і Снягурка, але і вясёлыя музыканты.

«Да сёлетніх навагодніх і калядных святаў мы падрыхтавалі новы сюрпрыз — аднавілі старадаўнія сані», — распавядае дырэктар культурна-гістарычнага аўтарэтраклуба «Вінтаж» Сяргей Мукасей.

Сані знайшлі ў адной з вёсак Гродзенскага раёна. Мяркуючы па коўцы ды іншым элементам, пабудаваны яны былі ў пачатку ХХ стагоддзя і належалі заможнаму чалавеку. Невялікія, на два месцы сядзення і з месцам для фурмана, яны, відавочна, былі прызначаныя для выездаў у горад з нагоды царкоўных і свецкіх святаў.

Для аднаўлення санак прыклалі немалую кемлівасць і фантазію. Акрамя палазоў усталявалі колцы, каб ездзіць можна было і без снегу. Сваё тварэнне Сяргей Мукасей збіраецца вывезці ў горад напярэдадні навагодніх святаў, а ў клубе думаюць, каго ў санкі запрэгчы. Магчыма, гэта будзе жалезны конь.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024