Дзевятоўка замест цэнтра: навагоднія кірмашы сёлета пройдуць каля «Old City»

Галоўныя елкі вобласці запаляць 15 снежня, а вось набыць зялёную прыгажуню дадому можна будзе з 20 снежня, расказвае «Гродна Плюс».

Ужо традыцыйна запальванню галоўнага сімвала Новага года будзе папярэднічаць шэсце Дзядоў Марозаў. Яно пройдзе па галоўных вуліцах горада і завершыцца на плошчы Леніна.

Пасля сімвалічнага запальвання самай высокай елкі ў вобласці, гэта месца стане штодзённай пляцоўкай для правядзення канцэртаў і святочных мерапрыемстваў. Аніматары, артысты і, вядома, галоўны сімвал года — сабака Вейса будуць ствараць настрой усім жыхарам горада і вобласці аж да старога новага года. Ёлачныя базары пачнуць сваю працу з 20 снежня. Кошты на зялёных прыгажунь будуць вар'іравацца ад 4 да 24 рублёў.

З 21 снежня можна будзе прыступіць і да выбару навагодніх падарункаў. Шырокі асартымент сувеніраў, упрыгожванняў і далікатэсаў будзе прадстаўлены на навагодніх кірмашах. У гэтым годзе гандлёвыя шэрагі са святочным акцэнтам будуць размешчаны на тэрыторыі, прылеглай да гандлёвага цэнтра «Old Citi». Кірмашы пройдуць 21, 22, 28 і 29 снежня 2017 года і 5 студзеня 2018.

Дзе ў Гродне будуць прадаваць елкі:

пляцоўка ля крамы «Квасоўскі» (вул. Болдзіна, 16);

міні-рынак «Фарты»;

пляцоўка ля крамы «Нарач» (вул. Горкага, 75);

пляцоўка ля крамы «Еўраопт» (вул. Ліможа);

пляцоўка ля крамы «Знешторг» (вул. Малышчынская);

пляцоўка ля гіпермаркета «Еўраопт» (вул. Ціміразева, 8);

пляцоўка ля абласнога аб’яднання прафсаюзаў (вул. Савецкая);

Нёманскае лясніцтва (вул. Суворава);

пляцоўка ля ўніверсама «Каскад» (вул. Паповіча, 14);

пляцоўка ля рэстарана «Туран» (пр. Кляцкова, 15а);

пляцоўка ля крамы «Еўраопт» (вул. Соламавай, 70);

аўтавакзал (пр. Касманаўтаў, 81);

пляцоўка ля ўніверсама «Брэст» (пр. Купалы);

пляцоўка ля крамы «Нарач» (Індурская шаша, 8);

пляцоўка ля крамы «Еўраопт» (вул. Стралковая, 21);

пляцоўка ля крамы «Еўраопт» (вул. Вялікая Альшанка, 13);

пляцоўка ля крамы «Еўраопт» (вул. Перамогі, 47).

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024