Здароўе і спорт

Амерыканскі футбол: мінскія «Літвіны» сустрэнуцца ў Гродне са зборнай рэгіёнаў

Матч адной з лепшых каманд СНД па амерыканскім футболе супраць зборнай рэгіёнаў, дзе збяруцца лепшыя гульцы Беларусі, пройдзе ў Гродне 9 снежня ў футбольным манежы. На сустрэчу зорак беларускага амерыканскага футбола запрашаюць усіх жадаючых.

Новы сезон у беларускіх каманд пачнецца ў красавіку 2018 года. Упершыню каманды прымуць удзел у новаствораным чэмпіянаце Беларусі, дзе будзе каля 6 каманд, у тым ліку і мінскія «Літвіны».

Падрыхтоўка да новага сезона ў гродзенскіх «Варвараў» ужо пачалася. Сілавыя трэніроўкі ў гродзенцаў праходзяць у суботу (поле гімназіі № 2) і нядзелю («ЦСК «Нёман»). Таксама сярод тыдня праходзяць і тэарэтычныя заняткі.

Каб замацаваць адыходзячы 2017 год у беларускіх каманд было прынята рашэнне правесці ў Гродне апошні матч, на які з’едуцца лепшыя з рэгіёнаў.

«Аб'яднаная каманда гродзенскіх „Варвараў“, віцебскіх „Рысяў“ і брэсцкіх „Вартавых“ упершыню ў Гродне сустрэнецца з мінскімі „Літвінамі“. Зараз на вуліцы ўжо холадна, матч вырашылі правесці ў крытым футбольным манежы ў Пышках, так што запрашаем на матч аматараў амерыканскага футбола ў Гродне і тых, хто хоча з гэтай гульнёй пазнаёміцца ​​бліжэй. Гульня пачнецца ў 19.00», — распавядае галоўны трэнер «Варвараў» Аляксей Серабракоў.

Галоўны трэнер «Варвараў» Аляксей Серабракоў

Дзеці ідуць у секцыю амерыканскага фубола ахвотна

Акрамя гэтага «Варвары» пачалі набор у дзіцячую секцыю амерыканскага футбола на базе гімназіі № 2. Старшакласнікаў ужо набралі.

«Трэніраваць юніёраў будзе наш дасведчаны гулец Яўген Шчука. Улетку плануем аднавіць практыку летніх турніраў па сцяг-футболе. Гуляць маладыя будуць у першую чаргу там. Але поўнага плану работы дзіцячай школы пакуль няма. Мяркуючы па тым, колькі цяпер старшакласнікаў займаецца ў Яўгена, сабраць дзіцячую каманду будзе прасцей чым дарослую. Моладзь цяпер больш прагрэсіўная, ці што. Лепш знаёмая з заходняй культурай і не так схільная да забабонаў, як наша пакаленне», — дадаў Серабракоў.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024