Міністр культуры Юрый Бондар 7 снежня наведаў з рабочым візітам Гродна. Галоўная мэта візіта — азнакамленне з ходам работ, якія вядуцца ў рэгіёне ў рамках інвестыцыйнай праграмы ўрада: рамонтам Каложскай царквы і рэканструкцыяй Старога замка.
Убачаным у Гродне Юрый Бондар застаўся задаволены і паабяцаў, што фінансаванне па гiстарычных аб’ектах у рэгіёне працягнецца і ў наступным годзе.
«Мы сустрэліся з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці, а таксама азнаёміліся з ходам работ, якія ажыццяўляюцца ў рэгіёне ў рамках інвестыцыйнай праграмы ўрада ў 2017 годзе, — распавядае Юрый Бондар. — Сёння мы вызначаліся з планамі на будучы год. Нас цікавіў ход работ, выкананне тэхналогій пры рэстаўрацыі і рэканструкцыі. Тое, што мы сёння ўбачылі ў Гродне, сведчыць аб вялікай увазе, якую надаюць улады вобласці нашай гісторыка-культурнай спадчыне. Мы задаволеныя ходам правядзення работ і з аптымізмам глядзім наперад».
Міністр адзначыў, што на сённяшні дзень больш за 80% дзяржаўных сродкаў з інвестыцыйнай праграмы накіроўваецца на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны менавіта ў Гродзенскай вобласці.
«Тут мы бачым сістэмны падыход да вырашэння праблем і цалкам ухваляем той курс, які гродзенскія ўлады ўзялі на захаванне нашай спадчыны. Калі мы на працягу 3−5 гадоў завершым работы па Старым замку, гэта будзе вельмі вялікі ўклад у захаванне нашай гісторыі.
Рэканструкцыя замка — вельмі нятанная праца. Сярод экспертаў, навукоўцаў і гісторыкаў доўгі час вяліся спрэчкі, якім павінна быць гістарычнае аблічча замка, але сёння мы прыйшлі да кампраміснага рашэння. Былі распрацаваны праекты, пачаліся першачарговыя працы на аб’екце. Рэканструкцыя замка з’яўляецца для нас сёння прыярытэтнай".
Рамонтам Каложы міністр быў таксама задаволены і сказаў, што аднаўленне найстарэйшага храма Беларусі будзе працягнута. Да канца года у царкве павінна з’явіцца новая драўляная сцяна.
«Сёння мы гаворым толькі аб першым этапе рамонту Каложы — аднаўленні драўляных канструкцый, а на чарзе добраўпарадкаванне тэрыторыі, якая прылягае да храма», — дадаў міністр.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Бондара міністрам культуры Беларусі 28 верасня 2017. Да прызначэння Бондар працаваў на пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Юрыю Бондару 44 гады. Скончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2007 годзе — Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…