Літва будзе рыхтавацца да аварыі на БелАЭС

Ведамствы Літвы — Мінабароны, МУС, МЗС, Мінфін, Міністэрства энэргетыкі, Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і структуры, адказныя за радыяцыйную бяспеку — у снежні маюць абмеркаваць падрыхтоўку да пагрозаў, якія могуць зыходзіць ад БелАЭС, бо «фактычнае становішча паказвае, што станцыя ўсё ж можа быць збудаваная», перадае літоўскі сайт Delfi.

Паводле Delfi, Літва турбуецца беларускім «планам Б» на выпадак здарэнняў на БелАЭС.

«Найбольш актуальныя пытанні — падрыхтоўка да абарончых дзеянняў, вызначаных спецыялістамі ў радыяцыйнай бяспецы і ахове здароўя, каб абараніць насельніцтва і звесці да мінімуму магчымае ўздзеянне выпадковых і абумоўленых праяваў, выкліканых іянізуючым выпраменваннем», — растлумачыў дарадца Міністэрства ўнутраных справаў Кароліс Вайткявічус пазіцыю МУС.

На БелАЭС тым часам устанавілі корпус другога рэактару. Для першага рэактару першы корпус падаў — замянілі на другі, які па дарозе стукнулі аб слуп, а той, што падаў, расейцы задумалі паставіць на Балтыйскай АЭС.

Літву непакоіць бяспека на АЭС, якая будуецца проста пад яе межамі — краіна называла 10 прычынаў не будаваць БелАЭС, у тым ліку не верыць у надзейнасць стрэс-тэстаў станцыі. Літва пратэстуе супраць БелАЭС на найвышэйшым дзяржаўным узроўні, выказвае пратэсты ў міжнародных структурах і заклікае не купляць электраэнэргію з БелАЭС. У гэтым іх падтрымлівае прэзідэнтка Эстоніі.

[irp posts="14 642″ name="У Літве маюць намер абсталяваць сірэны ў сувязі з Астравецкай АЭС"]

Астравецкую АЭС будуе расейская карпарацыя «Росатом» паводле тыповага расейскага праекту АЭС-2006. Рашэнне будаваць станцыю было агучана ў 2008 годзе, будаўнічыя работы на астравецкай пляцоўцы пачаліся ў 2011 годзе. Агулам тэрмін здачы БелАЭС пераносіўся на 4 гады. Па стане на снежань 2017 году тэрмін здачы станцыі прызначаны на лета 2020 году.

[irp posts="23 044″ name="Апытанне: Амаль палова беларусаў адмоўна ставяцца да будаўніцтва БелАЭС"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024