Не менш за 700 рублёў абяцаюць заробак у бюджэтнай сферы ў 2018 годзе

Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала АНТ, піша «БЕЛТА».

«На 2018 год таксама прадугледжаны рост заработнай платы ў бюджэтнай сферы. Плануецца выйсці ў сярэднім пры кансерватыўным сцэнары на Br700. Калі, вядома, эканоміка забяспечыць адпаведны рост (а задача стаіць 103,5% ВУП), то, я думаю, Br760 у сярэднім у бюджэтнай сферы мы зможам забяспечыц», — сказала Ірына Касцевіч.

Што тычыцца ўзроўню зарплаты ў снежні, у сярэднім яна павышана на 7%. Прычым павышэнне залежыць ад разраду кожнага з работнікаў. У катэгорыі работнікаў, якія тарыфікуюцца з 1-га па 9-ы разрады, у сярэднім зарплата падымецца на 9−15% (ці Br26-Br35). У сферы культуры гэта тычыцца бібліятэкараў, экскурсаводаў, кіраўнікоў гурткоў, у сферы сацыяльных паслуг — нянь, сядзелак, сацыяльных работнікаў, у адукацыі ў межах адпаведных разрадаў - памочнікаў выхавальнікаў, выхавальнікаў. З 9-га па 17-ы разрады павышэнне складзе да Br24. Гэта тычыцца настаўнікаў, лекараў, эканамістаў, юрыстаў.

Пры гэтым у большым памеры зарплата вырасце менавіта ў нізкааплатных катэгорый работнікаў, якія тарыфікуюцца з 1-га па 4-ы разрады.

Па словах Ірыны Касцевіч, у цэлым павышэнне заработнай платы закране каля 88% занятых у бюджэтнай сферы. Гэта каля 750 тысяч чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024