Навіны

«Праслаўляем Бога танцамі і музыкай». Афрыканскія студэнты з усёй Беларусі сабраліся ў Гродне

Больш за 200 афрыканскіх студэнтаў з усіх рэгіёнаў Беларусі сабраліся ў Моладзевым цэнтры «Гродна» ў суботу 2 снежня на штогадовае мерапрыемства «Аlabanza». На ім яны танцуюць, спяваюць і гэтым праслаўляюць Бога.

Традыцыя збірацца разам напярэдадні калядных і навагодніх святаў у афрыканскіх студэнтаў у Беларусі існуе ўжо каля пяці гадоў. Апошнія некалькі гадоў мерапрыемства «Аlabanza» праходзіць менавіта ў Гродне, дзе ёсць адна з самых вялікіх хрысціянска-нігерыйскіх абшчын.

«Наша мерапрыемства праходзіць кожны год, — распавядае мясцовы пратэстант Андрэй Кніга. — Мерапрыемства прысвечана праслаўленню Бога ў трохі нязвыклай для хрысціян Беларусі форме. Мы таксама хрысціяне і праслаўляем Бога з дапамогай танцаў і музыкі.

„Аlabanza“ гэта таксама нагода сабрацца афрыканскім студэнтам разам на чужыне. Падрыхтоўка да гэтага свята доўжыцца на працягу года: здымаецца зала, апаратура, рыхтуюцца лепшыя ўборы і збіраюцца грошы. Апошнія гады мерапрыемства праходзіць у Гродне напярэдадні Каляд, бо тут адна з самых вялікіх актыўных хрысціянска-нігерыйскіх абшчын — пратэстанты і католікі».

Нагадаем, у Гродне прадстаўнікі афрыканскіх краін вучацца ў трох дзяржаўных універсітэтах, а таксама ў розных каледжах горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024