У САГу распавялі, што сабаку на Каліноўскага падстрэлілі не яны

У Спецаўтагаспадарцы распавялі Hrodna.life, што 28 лістапада ніякіх выездаў у раён вуліц БЛК, Болдзіна і Каліноўскага не было. «Падстрэлены» сабака — не іх рук справа. Усе выезды ў арганізацыі запісваюцца ў спецыяльную кнігу, запісаў пра выезд у раён Каліноўскага там няма.

Вечарам 28 лістапада гродзенцы на вуліцы Каліноўскага выратавалі сабаку, з цела якога тырчаў дроцік, падобны да таго, з якіх адстрэльваюць сабак. Абаронцы жывёл у першую чаргу сталі вінаваціць супрацоўнікаў САГ. Але ў арганізацыі адзначылі, што стрэльбаў і іншых падобных прылад у горадзе не выкарыстоўваюць, а працуюць толькі з сачкамi і сеткамі.

У САГу патлумачылі, што кідальныя прылады, якія выкарыстоўваюцца ў іх для адлову бадзяжных жывёл, крыху іншыя, чым на фота. Пры стрэле дроцік застаецца на целе жывёлы разам з ампулай. У выпадку з сабакам на Каліноўскага выкарыстоўвалася нейкая іншая кідальная прылада.

Прадстаўнік добраахвотніцкай арганізацыі «След жыцця» Дар’я Рашэтнікава адзначыла, што іншародны прадмет, выцягнуты з цела сабакі, будзе адпраўлены на экспертызу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024