Над уваходам у Фарны касцёл павесілі новы барэльеф: што ён азначае?

Катэдральны касцёл у Гродне быў абвешчаны малой базілікай яшчэ ў 1990 годзе, але барэльеф з інфармацыяй пра гэта вырашылі павесіць толькі ў 2017. Падставай стала заканчэнне вонкавага рамонту храма.

Малая базіліка (лац. Basilica minor) — у каталіцызме тытул для асаблівых цэркваў. Яго дае Папа Рымскі альбо Кангрэгацыя набажэнства і дысцыпліны сакрамантаў, якой папа дэлегуе адпаведныя паўнамоцтвы.

У барэльефе, які павесілі над уваходам у Фарны касцёл, адлюстраваны герб Ватыкана, а на стужках па баках надпіс: «св. Францішак Ксаверы» — у гонар яго названы храм.


У Гродне такі барэльеф ёсць толькі на адным храме — Фарным. Гэта азначае, што гэта галоўны касцёл ва ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі. У Беларусі ганаровы статус «малой базілікі» маюць тры храмы: касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў Будславе, сабор Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне і сабору Ушэсця Дзевы Марыі ў Пінску.

Па дадзеных на 2017 год 1753 царквы ва ўсім свеце, перш за ўсё гістарычна значныя і паломніцкія, носяць тытул «малой базілікі». З іх 571 знаходзіцца ў Італіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024