Адчуць сябе Скарынам: на выставе ў Гродне можна надрукаваць гравюру і пакінуць сабе на памяць

Надрукаваць сваю гравюру па старадаўняй тэхналогіі могуць наведвальнікі інтэрактыўнай выставы ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, паведамляе БЕЛТА.

Для экспазіцыі зрабілі адмысловы друкарскі станок

У музеі пачала працу экспазіцыя «Адкрыццё святой прыгажосці», прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

«2017 год — юбілейная дата для беларускай гравюры. У музеі ёсць калекцыя гравюрных дошак XIX стагоддзя, за час існавання музея яны як адзіная калекцыя ні разу не экспанаваліся. У тым ліку не выстаўляліся яны таму, што выкананы ў невялікім фармаце, ды і з-за люстранога малюнка шматсюжэтныя кампазіцыі з мноствам дробных дэталяў на гравюрах прачытаць досыць складана», — адзначыў старэйшы навуковы супрацоўнік музея Ігар Ганчарук.

У музеі знайшлі магчымасць зрабіць адбіткі з гравюрных дошак і цэласна прадставіць гравюры з фондаў. Зрабіць гэта ўдалося дзякуючы адмысловаму станку, які сканструяваў майстра з Мінска. Гэты станок — адзін з цэнтральных элементаў выставы. Кожны наведвальнік можа адчуць сябе кнігадрукаром з мінулага і паспрабаваць надрукаваць сваю гравюру.

На выставе можна ўласнаручна вырабіць гравюру і забраць сабе

Матрыцы для гравюр вырабіў мастак Дзмітрый Асадчы, сюжэтаў некалькі, у тым ліку і сімвалы з кніг Францішка Скарыны. Сам друк — гэта завяршальны і самы просты этап вырабу гравюры. Стварэнне матрыцы, калі малюнак выразаецца на дрэве або вытраўліваецца кіслатой на метале, даволі працаёмкі і карпатлівы працэс. Дзеці да інтэрактыву далучаюцца з задавальненнем: на клішэ наносіцца фарба, з дапамогай прэсу выява пераносіцца на паперу. Уласнаручна вырабленую гравюру можна забраць з сабой.

Дзмітры Асадчы
Таксама ў экспазіцыю ўвайшлі богаслужбовыя кнігі XVIII стагоддзя, ілюстраваныя гравюрамі на рэлігійную тэму. Прадстаўлена і рэпрадукцыйная гравюра XIX стагоддзя: майстра на клішэ перанёс палотны вядомых мастакоў перыяду Адраджэння і барока.

Асобны стэнд прысвечаны інструментам майстры, які займаецца вырабам гравюр. Прадставіў іх вядомы гродзенскі графік Юрый Якавенка. Тут жа можна ўбачыць кнігу «Песня пра Зубра» з гравюрамі майстра, аддрукаваная яна была на паперы ручной работы па тэхналогіях XVI стагоддзя.

Працаваць выстава ў музеі будзе да 31 студзеня 2018 года.

[irp posts="41 560″ name="Рысь замест аленя: герб Гомеля выдалі за гродзенскі з-за тэхналагічнай памылкі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024