Адзначаў хрэсьбіны дачкі: п’яны кіроўца ўрэзаўся ў мікрааўтобус, які стаяў на светлафоры

ДТЗ адбылося ноччу 26 лістапада на бульвары Ленінскага камсамола.

Аўтамабіль «Сузукі» ехаў з боку кальцавой развязкі з вуліцай Горкага і ўрэзаўся ў мікрааўтобус «Фольксваген», які стаяў перад чырвоным сігналам светлафора, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці. Кіроўца «Сузукі» ніколі не меў правоў і быў п’яны, як і яго пасажыр на пярэднім сядзенні.

Перад гэтым парушальнік адзначаў хрэсьбіны дачкі. Затым вырашыў адвезці дзядзьку сваёй жонкі дадому на праспект Будаўнікоў. Пасля аварыі віноўнік ДТЗ прасіў другога кіроўцу разабрацца на месцы без ДАІ, але атрымаў адмову. Утрыманне алкаголю ў парушальніка перавышала дапушчальную норму больш, чым у пяць разоў. Ён казаў, што ад свайго дома да скрыжавання праехаў каля ста метраў.

І віноўнік аварыі, і яго пасажыр не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Пасажыра з траўмамі змясцілі ў бальніцу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024