Горад

«Здзівіла, што захавалася так шмат даўніны». Пасол Швецыі Крысціна Ёханэсан пра знаёмства з Гродна

Пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Ёханэсан 25 лістапада наведала Гродна з прыватным візітам. Гэта была яе першая паездка на захад Беларусі пасля прызначэння на працу ў Мінску.

Крысціна Ёханэсан прыступіла да працы ў Беларусі 4 верасня. За 2,5 месяцы пасол паспела пазнаёміцца з Мінскам і Гомелем. Паездка ў Гродна супала з дабрачынным арганным канцэртам шведскага арганіста Ёргена Лiндстрома ў лютэранскай кірсе.

«Я прыехала ў Гродна ўпершыню і мне горад спадабаўся, — распавядае Крысціна Ёханэсан. — Здзівіла, што ў ім захавалася вельмі шмат старых будынкаў, і тое, што Гродна па абліччы вельмі адрозніваецца ад Мінска. Мне спадабалася, што горад дагледжаны, ёсць паркі. У Гродне я ўбачыла шмат розных сімпатычных рэстаранаў і кафэ. Мне здаецца, горад зялёны, значыць ёсць сэнс вярнуцца сюды ў цёплую пару года».

Гродна цікавы шведам, але не хапае бязвізавага часу

Крысціна Ёханэсан закранула і тэму бязвізавага рэжыму, адзначаючы, што Гродна можа прыцягнуць шведскіх турыстаў сваім размяшчэннем і славутасцямі.

«Мы бачылі ў Гродне адносна шмат турыстаў. Як я зразумела, гэта госці з Літвы і Польшчы. Я лічу, што Гродна можа прыцягваць турыстаў і з Швецыі, якія хочуць больш даведацца аб гэтай тэрыторыі і гісторыі беларускай зямлі.

Тое, што цяпер можна прыязджаць у Беларусь без візы на пяць дзён, гэта вельмі важна. Мы ўжо бачым як у Мiнск прыяжджаюць шведскія турысты. Мы спадзяемся, што бязвізавы тэрмін працягнецца і павялічыцца колькасць дзён знаходжання — тады б турысты з Швецыі маглі прыехаць і ў Гродна, і ў іншыя гарады.

Нашым турыстам, акрамя гістарычных месцаў, цікавыя яшчэ і розныя фермерскія гаспадаркі, дзе можна было б паглядзець, як там працуюць, ды многае іншае".

Пасол Швецыі Крысціна Ёханэсан каля кiрхi з карэспандэнтам Hrodna.life Русланам Кулевічам

Былі сумесныя праекты

Пасол у будучынi плануе прыехаць у Гродна з дзелавым візітам, каб сустрэцца з кіраўніцтвам горада і абмеркаваць супрацоўніцтва па розных напрамках.

«Наколькі мне вядома, шведскі бок у Гродне ажыццяўляў некалькі даволі буйных праектаў па ахове навакольнага асяроддзя. Калі не памыляюся, то ў Гродне нашы спецыялісты займаліся пытаннямі водаадвядзення і ачысткай вады, бо рака Нёман вельмі важная для Балтыйскага мора. Было і некалькі сацыяльных праектаў. На будучай сустрэчы з кіраўніцтвам горада мы абмяркуем бізнес і іншыя праекты».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024