Infiniti з крадзенымі гродзенскімі нумарамі затрымалі ў Чачні

Увезены на тэрыторыю ЕАЭС Infiniti G35 2003 года выпуску, паводле пасажырскай мытнай дэкларацыі, павінен быў знаходзіцца ў Расіі на працягу 3-х месяцаў, але затрымаўся на 3 гады.

У Грозным супрацоўнікамі ДІБДР быў спынены Infiniti G35. За рулём знаходзіўся 27-гадовы мужчына, які патлумачыў, што набыў аўтамабіль за 250 000 рублёў у сваяка. Прычынай для праверкі стаў рэгістрацыйны знак. Высветлілася, што «нумар» быў выкрадзены ў Гродне з Volkswagen Passat.

А сам аўтамабіль прывезены ў Расію з Грузіі грамадзянінам Рэспублікі Азербайджан, у якога, на той момант, была часовая рэгістрацыя ў г. Нальчык (Кабардзіна-Балкарыя).

Чалавек, які прадаў іншамарку апошняга ўладара, у сваю чаргу, распавёў, што жалезны конь яму дастаўся ад бацькі, якога ўжо няма сярод жывых. Дагавор куплі-продажу нябожчыкам не складаўся, транспарт быў набыты за 240 тысяч рублёў, у каго — невядома, разам з аўтатранспартам быў перададзены тэхпашпарт на імя, якое не супадае з дадзенымі грамадзяніна Рэспублікі Азербайджан.

Па факце знаходжання на аўтамабілі беларускага рэгістрацыйнага знака вядзецца следства. У адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам, адказнасць за адміністрацыйнае парушэнне нясе асоба, якая перамяшчае транспартны сродак праз мытную мяжу. Устаноўлена, што грамадзянін Рэспублікі Азербайджан здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне: не вывез з тэрыторыі Мытнага саюза часова ўвезены транспартны сродак ва ўстаноўлены тэрмін. Па факце перадачы права карыстання была распачата справа па частцы 2 артыкула 16.24 КаАП РФ. Рашэннем суда вызначаны лёс аўтамабіля: перадаць у даход дзяржавы, піша skfo.ru.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024