Дадаць навіну
Панядзелак, 11 снежня 2017, 23:08

“Гродна Азот” прадае аздараўленчы цэнтр з новым басейнам па цане катэджа ў Мінску

На электронныя таргі на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць» выстаўлены аздараўленчы цэнтр філіяла «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» ў Гродне. Пачатковы кошт лота – 2714 тысяч рублёў (парадку 1,35 млн USD па актуальнаму курсе). У гэтую суму ўваходзіць закансерваваны будынак прафілакторыя плошчай 3256 кв. м, дзейсны крыты басейн плошчай 1542 кв. м з саўнай, барам і масажным кабінетам, праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне капітальнага рамонту і неабходнае абсталяванне, закупленае пад гэты праект, піша REALTY.TUT.BY.

Агульная плошча ўсіх будынкаў і збудаванняў аздараўленчага цэнтра складае амаль 4,8 тыс. кв. м. Акрамя гэтага, патэнцыйнаму пакупніку дастануцца два зямельных ўчасткі плошчай 91,2 соткі і 39,3 соткі з правам пастаяннага карыстання.

Цэнтр зачыніўся на рэканструкцыю яшчэ ў 2014 годзе, аднак з-за недастатковага фінансавання праект так і не быў завершаны. Цалкам адрамантаваць ўдалося толькі басейн, які адкрыўся для наведвальнікаў у 2015 годзе.

Што тычыцца будынка прафілакторыя, то абавязковай умовай продажу з’яўляецца захаванне яго мэтавага прызначэння, названага ў праектна-каштарыснай дакументацыі.

На тэрыторыі аб’екта планавалася пабудаваць буйное паветраапорнае надзіманае збудаванне з сінтэтычным пакрыццём і свабоднай планіроўкай спартыўных пляцовак, а ў прафілакторыі павінны былі пераабсталяваць жылыя нумары і лячэбныя кабінеты, а таксама абнавіць фасад і замяніць сеткі электра-і водазабеспячэння. Усё гэта трэба будзе зрабіць будучаму ўладальніку.

У якасці магчымых пакупнікоў цяперашнія ўласнікі разлічваюць ўбачыць не толькі айчынных, але і замежных інвестараў. Мяркуецца, што, улічваючы блізкасць аздараўленчага цэнтра да межаў з Польшчай і Літвой, можна разлічваць на стабільны паток адпачываючых.

Электронныя таргі прызначаныя на 22 снежня.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: