Ад заўтра ў Гродне можна ўбачыць у беларускай агучцы «Шторм: палаючы ліст», усяго будзе тры сеансы

У межах праекта «Беларускія ўікенды» цягам трох дзён у кінатэатры «Чырвоная зорка» будуць паказваць нідэрландскую стужку 2017 года, якая ў захапляльны спосаб распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны.

Шторм Вyтэн, сын кнігадрукара, становіцца аб’ектам палявання з боку інквізіцыі. З дапамогай Марыйкі, загадкавай дзяўчыны, якая жыве ў падземных калектарах Антверпена, Шторм спрабуе выратаваць свайго бацьку ад немінучай смерці.

Акрамя захапляльнага сюжэта, які адначасова спадабаецца і дзецям, і дарослым (а гэта робіць стужку ідэальнай для сямейнага прагляду), фільм адметны тым, што выходзіць на экраны ў беларускім дубляжы. Фільм агучаны найлепшымі беларускімі акцёрамі ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам».

Расклад сеансаў і наяўнасць квіткоў можна спраўдзіць тут.

youtu.be/lF6AQWAVVZk

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024