У Гродне хлопец на BMW стукнуўся ў слуп: ратавальнікі гадзіну даставалі кіроўцу (усе жывыя)

У Гродне па вуліцы Курчатава на мосце насупраць будынка ўпраўлення МНС адбылася моцная аварыя. BMW, па словах відавочцаў, ехала з вуліцы Дзяржынскага, на дарозе аўтамабіль моцна развярнула і машыну стукнула левым бокам у слуп. У выніку аварыі моцна пацярпеў кіроўца, якога ратавальнікі МНС цягам гадзіны дэблакавалі з машыны, пасажырка моцна не пацярпела.

«Праз удар машыну склала недзе на 30 градусаў, кіроўцу заціснула ў салёне аўто. Разам з ім у аўтамабіле была дзяўчына. Яна пачувае сябе нармалёва, з пашкоджанняў была заўважная толькі парваная на спіне куртка, відавочны шок і моцнае хваляваньне. Кіроўца атрымаў пашкоджаньні галавы і ног, якія былі заціснутыя зламанымі падчас удару дэталямі аўто. Не меней як паўтары гадзіны супрацоўнікі МНС намагаліся вызваліць чалавека з машыны, што й зрабілі нарэшце», — напісала ў допісе фэйсбуку відавочца аварыі Volha Krapotsina.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024