Домік Зімніка і Бабы Завірухі адкрыецца ў снежні на ўскраіне Налібоцкай пушчы

Сядзіба роднага брата Дзеда Мароза — Зімніка — адкрыецца ў Іўеўскім раёне з 16 снежня, піша БЕЛТА. Размесціцца яна ў казачным лесе непадалёк ад вёскі Залейкі, побач з трасай Мінск-Гродна.

«Зімнік і яго Баба Завіруха — ўжо своеасаблівы брэнд. А ў гэтым годзе ў юных гасцей з’явіцца магчымасць пабываць у доміку незвычайнага зімовага персанажа. Для гэтага ім трэба будзе прайсці нямала выпрабаванняў на казачнай сцежцы і акунуцца ў яркія прыгоды ў запаведным лесе», — сказала Наталля Мудрык, намеснік дырэктара Іўеўскага цэнтра культуры.

Казачны сезон у раёне плануюць зрабіць круглагадовым — сумесна з лясгасам ў ваколіцах сядзібы Зімніка ўладкоўваецца казачна-экалагічная сцежка. Паселіцца на ёй захавальнік лясоў Лясун, з’явіцца паляна 12 месяцаў, стэнды раскажуць пра птушак і жывёл, якія жывуць у лесе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024