Горад

У Забалаці-2 жыхары не дачакаліся гарадскіх службаў і самі робяць сабе дарогу

У канцы лістапада жыхары мікрараёна Забалаць-2 атрымалі паведамленне з гарвыканкаму: рамонт дарогі на вуліцах Крапівы і Ляшэнка выканаць немагчыма — няма грошай у бюджэце. Гродзенцы не сталі чакаць і самі ўзяліся за справу.

Паводле падлікаў гарадскіх службаў падсыпка дарогі і ўстаноўка жалезабетоннай трубы для адводу вады і прадухілення падтаплення ў мікрараёне будзе каштаваць больш за 50 тысяч рублёў. Праблемныя ўчасткі ўзяў на кантроль «Рэмбудаўтадар», але ў гарадскім бюджэце не хапае сродкаў.

У пачатку лістапада мужчыны з Забалаці-2 самі выйшлі на рамонт дарогі на вуліцы Крапівы. Яны выкарысталі будаўнічае смецце: скарыстаную плітку, бетон, цэглу і камяні.

Гродна па тэмпах будаўніцтва жылля — адзін з лідараў у Беларусі. Ушчыльняюцца існуючыя мікрараёны, будуюцца новыя, паўстаюць раёны індывідуальнай забудовы. Праблема дарог уладам вядомая. Рэгулярна тэму адсутнасці камфортных праездаў да дамоў, агучваюць гараджане, якія тэлефануюць на прамыя лініі і пішуць чыноўнікам.


«Людзям трэба ствараць умовы, каб яны бесперашкодна даязджалі да ўчастку ў любы час года, — распавядае „Гродна плюс“ намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама, які курыруе будаўнічую галіну Казімір Гецэвіч. — Мы вялікую ўвагу хочам надаць e наступным годзе будаўніцтву праездаў у мікрараёнах жылой забудовы. Гэта вялікая праблема, мы будзем старацца максімальна прафінансаваць з горада праезды да мікрараёнаў. Баранавічы, Пагараны-Кашэўнікі, трэба завяршаць будаўніцтва дарог і ў Забалаці, Зарыцы. Пры наяўнасці сродкаў гэта будзе працягнута».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024