Горад

«Нічога не атрымалася ў гэтых звяркоў». Віктар Каліна выступіў у Гродне

Запланаваны канцэрт Віктара Каліны у Гродзенскім каледжы мастацтваў прайшоў 2 лістапада з поспехам, нягледзячы на тое, што за яго адмену выступала некаторая частка грамадскасці.

Усяго на канцэрт шансанье было прададзена каля 180 квіткоў і ўсе яны былі выкупленыя загадзя прадпрыемствамі горада. Са слоў касіраў у дзень канцэрта ніводнага білета прададзена не было, хоць і паступалі рэгулярныя званкі.

Музыкі падаліся ветлівымі і прыстойнымі

Дырэктар каледжа мастацтваў Вадзім Буткевіч распавёў Hrodna.life, што канцэрт прайшоў без правакацый і акцый пратэсту.

«Пісьмовая прапанова аб забароне канцэрта да нас у каледж паступіла толькі адна. Яе прынеслі да нас два чалавекі, распісаліся тры. Гэта адбылося практычна за суткі да канцэрту і ўжо тады было набыта каля 180 квіткоў. Я ўжо не мог пазбаўляць людзей магчымасці прыйсці на канцэрт. Калі б было прададзена 10 квіткоў, то я, магчыма, пайшоў бы па іншым шляху, а так амаль палова залы была выкуплена.

На сябе ўзялі квіткі некаторыя прадпрыемствы горада. У інтэрнэце шмат пісалі і нават я чытаў, што жанчына адна нам нешта спрабавала адправіць. Але яе ліст не дайшоў. Перад канцэртам я асабіста пагутарыў з выканаўцамі. Бо акрамя Віктара Каліны былі і іншыя музыкі: Аляксандр Курган і Аляксей Ром. Як па мне, дык апошнiя падаліся вельмі ветлівымі і прыстойнымі музыкамі".

У каледжы каля актавай залы працавала міліцыя ў цывільным, каб не адбылося ніякіх акцый пратэсту. Асноўны ўзрост наведвальнікаў канцэрта — 55 гадоў, але былі і некаторыя маладыя людзi. Каб цалкам запоўніць залу Каліна запрасіў бясплатна аб’яднанне інвалідаў і самотных маці.

«Бандэраўцы не змаглі сарваць канцэрт»

На наступны дзень пасля выступу ў Гродне шансанье зрабіў запіс на сваёй старонцы ў Вконтакте:

«Учора з поспехам прайшоў канцэрт у горадзе Гродна. Нічога не атрымалася ў гэтых звяркоў. Не ўдалося адмяніць і сарваць канцэрт. Мудрасць і стойкасць гарадскіх і абласных кіраўнікоў, а таксама прыстойнасць дырэктара ліцэя мастацтваў у зале якога і прайшоў канцэрт, нацыяналісты, радыкалы і бандэраўцы не змаглі сарваць».


Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024