Спадчына

У Гродне рыхтуюць кнігу «Хранитель Жилибертии» прысвечаную Наталлі Канюк

Гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч рыхтуюць кнігу прысвечаную краязнаўцу Наталлі Канюк. Выданнем зборніка «Хранитель Жилибертии» займаецца гродзенская фірма «ЮрСаПрынт».

Кніга будзе складацца з публікацый Наталлі Канюк, якія публікаваліся ў розныя гады ў газеце «Вячэрні Гродна». Як распавёў кіраўнік выдавецва «ЮрСаПрынт» Аляксандр Рыжы, кніга будзе складацца з 136 старонак, наклад складзе каля 100 асобнікаў. У выданні будуць выкарыстаны малюнкі гродзенскага мастака Івана Русачака.

Наталля Канюк памерла 10 студзеня 2017 года. Ёй было 68 гадоў. «Яе тэксты пра Гародню былі найлепшымі з літаратурнага боку: цікавыя, захапляльныя і павучальныя», — казаў гісторык Андрэй Чарнякевіч.


Наталля Канюк больш за пяць гадоў займалася адраджэннем батанічнага саду, які калісьці стварыў у Гродне Жан Эмануэль Жылібер. За гэтыя гады ў парку з’явілася больш за 70 новых відаў раслін. Збіраць калекцыю Наталлі Рыгораўне дапамагалі спецыялісты з розных гарадоў і краін. У пустым будынку былой медыцынскай акадэміі Жылібера яна марыла адкрыць краму-зялярню, аранжарэю, лабараторыю і музей мецэната. Побач з будынкам хацела пасадзіць аптэкарскі агарод, якім зоймуцца студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта. Акрамя таго, Наталля Рыгораўна намалявала эскіз помніка Жыліберу, які мог бы ўпрыгожыць панадворак

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024