Здароўе і спорт

Вядомыя беларусы распавялі асабістыя гісторыі аб галоўнай прычыне смяротнасці ў Беларусі

Шчырыя відэагісторыі вядомых беларусаў, якія сутыкаліся з інсультам або інфарктам, альбо ведаюць, як гэта — перанесці сур’ёзнае захворванне або губляць блізкіх, з’явіліся на YouTube. Іх запісалі ў рамках праекта «У адным вымярэнні», мэта якога — прыцягнуць увагу да праблемы інсультаў і інфарктаў. Менавіта гэтыя захворванні з’яўляюцца галоўнымі прычынамі смяротнасці ў Беларусі.

Відэаролікі - першая актыўнасць у рамках праекта. Многія прызнанні, запісаныя на відэа, прагучалі на шырокую аўдыторыю ўпершыню.

У стварэнні сацыяльных відэаролікаў прынялі ўдзел бізнесмен, заснавальнік партала «Тут.бай» Юрый Зісер, гімнастка Меліціна Станюта, спявачка Анастасія Ціхановіч, спявак і тэлевядучы Георгій Калдун, музычны прадзюсер Макс Алейнікаў, шоўмэн і тэлевядучы Андрэй Бонд, пераможца праекта АНТ «Мой бізнес», стваральнік партала аб інсультах і інфарктах cardio.today Дзмітрый Болашаў.

youtu.be/WBuKJjKNqh0

Кожная гісторыя — імкненне звярнуць увагу на праблему. Дапамагчы людзям задумацца аб каштоўнасці ўласнага здароўя і здароўя блізкіх. Аб неабходнасці кантраляваць артэрыяльны ціск і рэгулярна правяраць стан ключавых сістэм арганізма.

Чаму гэта актуальна?

У свеце кожную шостую секунду адзін чалавек памірае ад інсульту. Гэтая хвароба закранае людзей ва ўзросце 50−60 гадоў. Яна атрымала ў асяроддзі медыкаў назву «эпідэмія 21 стагоддзя».

У Беларусі жыве 2 мільёны чалавек, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Пры гэтым статыстыка дэманструе сумную карціну. Захворванне інсультам у нашай краіне сустракаецца ў 2−2,5 разы часцей, чым у еўрапейскіх дзяржавах.

Сёння медыкі ўсё часцей гавораць аб тым, што хвароба маладзее. Ахвярамі інсульту становяцца як сталыя, так і маладыя людзі,
якія не сочаць за сваім здароўем і грэбуюць простымі правіламі прафілактыкі - рэгулярнымі назіраннямі ў лекараў і вымярэннем артэрыяльнага ціску.


Праект «У адным вымярэнні» ініцыяваны швейцарскім брэндам Microlife, які вырабляе танометры для маніторынгу ціску і выяўлення мігацельнай арытміі. Праходзіцца праект пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі і партала «Здоровые люди».

Чаго чакаць ад праекту «У адным вымярэнні»?

На працягу шасці месяцаў сацыяльны праект «У адным вымярэнні» пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны і раскажа аб інсульце і сучасных спосабах яго прафілактыкі. А таксама аб прыкметах інсульту і граматнай аператыўнай дапамозе чалавеку, які стаў ахвярай захворвання.

Дзякуючы праекту беларусы даведваюцца пра тое, як змагацца з інсультам і што варта прадпрымаць, каб дапамагчы сабе і сваім блізкім. У рамках праекта будзе распрацавана сацыяльная рэклама, прысвечаная прафілактыцы захворвання, а ў рэгіёнах адбудуцца сустрэчы з медыкамі і будзе праведзена тэставанне танометраў новага пакалення. Яны абсталяваны тэхналогіяй AFIB,
якая дазваляе выявіць з дакладнасцю да 98% адну з асноўных прычын інсульту, — мігацельную арытмію.

Аб інсульце загавораць не толькі ўрачы, але і вядомыя беларусы, якія неабыякавыя да будучыні краіны. Разам з гэтым у буйных гандлёвых цэнтрах пройдуць незвычайныя масавыя мерапрыемствы.

Але самае галоўнае — удзельнікамі праграмы могуць стаць усе жадаючыя. Стваральнікі праекта заклікаюць дзяліцца ў сацыяльных сетках сваімі гісторыямі, звязанымі з інсультамі і інфарктамі, выкарыстоўваючы хэштэгі праекта — #вОдномИзмерении и #СтопИнсульт.

Усе ролікі

www.youtube.com/playlist?list=PLqiqgorhIsNkU9S9ZOl7JgyWRXENFKqcz

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024