Праз вусы і бараду ў гродзенца на мяжы адабралі пашпарт

На памежным пераходзе Новая Гута ў жыхара Гродна Дзмітрыя канфіскавалі пашпарт: памежнікі вырашылі, што фота ў пашпарце адрозніцваецца ад вонкавага выгляду мужчыны, піша “Белсат”.

Інцыдэнт адбыўся вечарам 25-га кастрычніка, калі Дзмітрый спрабаваў выехаць на адпачынак ва Украіну. Аднак на памежным пераходзе Новая Гута ў часе праверкі пашпарта грамадзяніна Беларусі ўзніклі складанасці. Памежнікі доўга прыглядаліся да здымка ўладальніка дакументу, а пасля каля гадзіны высвятлялі яго асобу.

Паводле гродзенца, пашпарт яму выдалі ў 2012-м годзе. Менавіта ў той час быў зроблены фотаздымак. На дадзены момант яму 29 гадоў.

«З гэтым пашпартам я свабодна ездзіў у Малдову, Украіну. Ніколі не было праблем. Акрамя таго, карыстаўся ім у звычайным жыцці. Падпісваў дамовы і многае іншае. Гэты самы фотаздымак стаіць у мяне і на іншых дакументах і ніколі не ўзнікала пытанняў. Зразумела, што я выглядаю інакш, бо адрасціў бараду і вусы. Ну і фрызура іншая, але людзі ж неяк пазнаюць мяне на вуліцы. А тут то ім вушы не такія, то фотаздымак дрэннай якасці. Я прапанаваў узяць адбіткі пальцаў, але правяральнікі адмовіліся», – распавядае абураны Дзмітрый.

У ходзе даследавання, хто на здымку памежнікі склалі пратакол на адміністратыўнае парушэнне. Пасля таго, як было ўсталявана, што пашпарт належыць уладальніку і што мужчына на фотаздымку – Дзмітрый, службоўцы канфіскавалі дакумент канчаткова і накіравалі гродзенца назад. Аднак пратакол анулявалі.

Зараз гродзенец абавязаны цягам 5-ці дзён з’явіцца ў міліцыі і зрабіць новы пашпарт.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: