Спадчына

«Богу і чалавеку». У Музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава літоўскага святара-скульптара

У Музеі гісторыі рэлігіі з 26 кастрычніка паказваюць работы вядомага літоўскага святара-скульптара Антанаса Рымавічуса, які пры жыцці стварыў больш за 500 унікальных работ з дрэва на тэму хрысціянства. У Гродне выставілі больш за 50 экспанатаў майстра. Іх прывезлі з Шаўляйскага музею «Аўшрос».

Антанас Рымавічус (1865−1933) — адзіны вядомы літоўскі святар-скульптар. Ён ніколі прафесійна не вывучаў мастацтва, але навучаўся з народнага досведу, быў разьбяром-самавукам. Значны ўплыў на яго творчасць аказала скульптура барока, якая шырока прадстаўлена ў касцёлах Літвы і Беларусі. Па гэтых узорах ён самастойна вывучаў дрэва як матэрыял, практыкаваўся ў складанні кампазіцыі і мадэляванні фігуры.

На выставе ў Гродне прадстаўлена больш за 50 разьбяных вырабаў з дрэва: круглая драўляная скульптура і барэльефы. Гэта творы рэлігійнай тэматыкі: фігуры розных іконаграфічных тыпаў Ісуса Хрыста, Маці Божай, святых і царкоўных дзеячоў, а таксама евангельскія сцэны «Тайная вячэра» і «Малітва на Аліўкавай гары».

Выстава ў Гродне будзе доўжыцца да 10 снежня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024