Агнешка Рамашэўска-Гузы ў Гродне: «Я не сумняваюся, што „Белсат“ захаваецца»

Дырэктарка польскага беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы падчас сустрэчы ў Гродне заявіла, што «Белсат» будзе жыць, сітуацыя з фінансаваннем на гэты момант унармавалася, перадае “Свабода”.

«Нас запэўнілі, што наша ініцыятыва будзе працягнутая. Як гэта будзе выглядаць у падрабязнасцях, у дачыненні фінансаў, дакладна я не ведаю, але думаю, што гэта не будзе выглядаць горш, чым было дагэтуль.

Пакуль нельга сказаць, ці грошы будуць паступаць празь Міністэрства замежных спраў, як раней, ці неяк іначай. Але ў цэлым „Белсат“ захаваецца, будзе дзейнічаць. Я думаю, што была ацэненая тая праца, якую мы выконвалі дзесяць гадоў».

10 снежня тэлеканал адзначыць 10-годдзе ад пачатку вяшчання.

Агнешка Рамашэўска-Гузы зазначыла пра будучыню каналу:

«Я думаю, што мы зараз будзем уваходзіць у лепшы перыяд. Я цяпер не сумняваюся, што „Белсат“ захаваецца. Не ведаю, як доўга гэта будзе працягвацца, але напэўна наступны год будзе спакойным і, быць можа, і наступны за ім».

Агнешка Рамашэўска-Гузы спадзяецца на падтрымку Вялікай Брытаніі, з якой «Белсат» стаў актыўна супрацоўнічаць.

«Брытанскія дыпламаты паабяцалі, што падтрымаюць „Белсат“ у спробах акрэдытаваць карэспандэнтаў у Беларусі. Сёлета тэлеканал трэці раз падае заяўкі на акрэдытацыю ў МЗС Беларусі. На „Белсаце“ цяпер у Польшчы і Беларусі працуе 200 чалавек».

Агнешка Рамашэўска-Гузы патлумачыла, чаму не была створаная расійскамоўная тэлестанцыя, пра якую ўзнікла размова пасля расійскай анэксіі Крыму і агрэсіі на Данбасе.

«Ёсць некалькі прычынаў, чаму такое тэлебачанне дагэтуль не было створанае. Першы момант тэхнічны. Каб паўстала тэлебачанне, якое б уздзейнічала на тыя ж самыя групы людзей, на якія ўздзейнічае расійскае тэлебачанне, спатрэбіліся б вельмі вялікія сродкі. Мы падлічылі, што гадавы бюджэт „Белсату“ — гэта ўсяго пяць дзён працы Russia Today. Каб сабраць такія сродкі, спатрэбілася б палітычная воля вялікіх гульцоў, Еўрасаюза ў цэлым. Альбо на гэта трэба было б рашыцца адной з найбольшых еўрапейскіх краін плюс, напэўна, Злучаным Штатам. Гэта вельмі важнае палітычнае рашэнне.

Другое: такое тэлебачанне мусіла камусьці падпарадкоўвацца, быць чыімсьці. А што гэта можа азначаць? Што ў яго будзе дваццаць сем кіраўнікоў. Бо кожная з краінаў Еўрасаюза мела б сваё меркаванне. Таму ў палітычным сэнсе няма ніякіх умоваў для стварэння такой структуры».


HrodnaMediaRoom  – ініцыятыва, арганізаваная Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэдакцыяй партала Hrodna.life і Цэнтрам гарадскога жыцця. Тут адбываюцца сустрэчы гродзенцаў з вядомымі журналістамі і медыяэкспертамі. 

Гасцямі папярэдніх сустрэч у HrodnaMediaRoom былі медыяэксперт Аляксандр Фядута, рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч, кіраўнічка Прэс-клуба Беларусь Юлія Слуцкая, журналістка Ніна Палуцкая.

Чытайце яшчэ:  Яшчэ раз пра свабоду. Аляксандр Фядута сустрэўся з гродзенцамі на новай медыяпляцоўцы

Чытайце яшчэ:  “Волі і шмаравідла”. Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар “Нашай Нівы”

Чытайце яшчэ:  “Як правільна - ніхто не ведае”. Як выжыць у свеце медыя, абмеркавалі ў Гродне з Юліяй Слуцкай

Чытайце яшчэ:  Вольны эфір праз дрот праваднога радыё. Гродзенцы з Нінай Палуцкай узгадалі пра першае незалежнае радыё рэгіёна

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: