Маці папрасіла: гродзенец у вольны час прыбірае старыя могілкі

Ужо пяты дзень гродзенец Віталь прыходзіць на старыя каталіцкія могілкі, каб парадкаваць пахаванні. У панядзелак 23 кастрычніка мужчына з самай раніцы пачаў выкарчоўваць велізарныя пні, што засталіся ад дрэваў. Робіць ён гэта па просьбе маці, аддаючы такім чынам даніну павагі людзям, якія калісьці баранілі Гродна.

«Я прыбіраю на могілках у свой вольны час. У першую чаргу прыходжу сюды з-за любові да маці, якая папрасіла мяне навесці парадак. Яна хвалюецца за стан могілак, якія ў апошні час мала хто ахоўвае. Кажа: „Дапамажы людзям, а яны дапамогуць табе“.

Мне не цяжка выдаткаваць некалькі гадзін на добрую справу, тым больш гэта даніна павагi продкам. Прымушаць іншых гродзенцаў даглядаць могілкі я не магу. Хто хоча, той прыходзіць і робіць, а хто не хоча, таго таксама можна зразумець», — распавёў Віталь.

Неўзабаве надыйдуць Дзяды — дні памінання памерлых, якія адзначаюць у Беларусі 1 і 2 лістапада. Па традыцыі менавіта ў гэтыя дні людзі прыбіраюць на могілках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024