Горад

Праваслаўныя вернікі Гродна адзначаюць Пакровы і 110-годдзе з Дня асвячэння Свята-Пакроўскага сабору

Сёлета свята Пакроваў праваслаўныя вернiкi адзначаюць 14 кастрычніка, адначасова са 110-годдзем асвячэння Свята-Пакроўскага сабору. Ужо трэці год запар пасля святочнай літургіі і хрэснага ходу праходзіць і «Пакроўскі кірмаш». Гэтым разам на свята ў Гродна прыехаў вядомы этна-гурт «Рада».

Адзначаць Пакры — гэта народная традыцыя для праваслаўных вернікаў, якая стагоддзямі існавала на Беларусі. У Гродне гэтае свята ў вернікаў лічыцца адным з самых важных. Менавіта ў гэты дзень у галоўным праваслаўным храме горада збіраецца вялікая колькасць людзей. У гэтым годзе супала, што разам з Пакроўскім святам адзначаюць і 110-годдзе з Дня асвячэння галоўнага праваслаўнага храма горада.

«Гэты год вельмi важны для нас, бо мы адзначаем гадавiну са Дня асвячэння нашага сабору. Святкаваннi пачалiся яшчэ раней. Першае, што мы зрабiлi, правялi cустрэчу ў нашай актавай зале, дзе паказалі прэзентацыю са старымі здымкамі сабора. Узгадвалі гістарычны шлях, а таксама казалі пра ролю тых ці іншых людзей у жыццi сабора, — распавядае настаяцель Свята-Пакроўскага сабора протаіерэй Георгій Рой. — А галоўная падзея свята, гэта святочная літургія, хрэсны ход і сустрэча, куды запрашаем прыхаджан і гараджан. З часам так артымалася, што Гасподзь вызначыў наш сабор стаць галоўным праваслаўным храмам у горадзе i канечне, мы захоўваем традыцыi тых людзей, якiя баранiлi, працавалi, прыходзiлi i малiлiся ў наш сабор. Гэта сёння для наш святы доўг».

Ужо 4 лістапада прыхаджане Свята-Пакроўскага сабора будуць адзначаць чарговую гучную дату — 110-годдзе царкоўнага хору.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024