Пікеты каля беларускай амбасады з-за арышта Пятра Рабава зладзілі гісторыкі Масквы

Шэраг адзіночных пікетаў насупраць амбасады Беларусі ў Маскве прайшоў у пятніцу, 13 кастрычніка. Іх зладзілі калегі арыштаванага ў Баранавічах гісторыка, выкладчыка Пятра Рабава, паведамляе РБК. Распавёў пра акцыю яе арганізатар, прафесара Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук Вадзім Дам’е.

[irp posts="36 874″ name="Філосафа Пятра Рабава асудзілі на шэсць сутак арышту ў Баранавічах. Ён абвясціў галадоўку"]

«Мы правялі сем пікетаў, у руках плакаты тыпу «Лекцыя па гісторыі - не злачынства» і «З якога часу філасофія забаронена», — распавёў Дамье. Паводле яго слоў, паліцыя нікога з удзельнікаў пікету не затрымвала.

[irp posts="36 711″ name=" Спужала страшнае слова «анархія». Затрыманых на лекцыі пратрымалі ў РАУСе пяць гадзін і адпусцілі"]


Дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага педагагічнага універсітэта Пётр Рабаў, які прыехаў у Гродна і Баранавічы, каб прачытаць лекцыі па анархізму і палітычнай філасофіі, быў затрыманы беларускай міліцыяй. 11 кастрычніка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы арыштаваў Рабава па арт. 17.1 КаАП Беларусі (дробнае хуліганства). Лектар атрымаў шэсць сутак і зараз знаходзіцца у ізалятары часовага ўтрымання ў Баранавічах. Пасля абвяшчэньня прысуду Рабаў абвясціў сухую галадоўку.

Як распавёў РБК арганізатар лекцый Рабава ў Беларусі (пажадаў захаваць ананімнасць), выкладчыка абвінавацілі ў тым, што ён нецэнзурна лаяўся ў публічным месцы.

Пётр Рабаў - кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага універсітэта імя. У.І.Леніна, чытае лекцыі аб анархізму ў адукацыйным цэнтры «Архэ». Ён даследуе гісторыю і філасофію анархізму. Таксама Рабаў напісаў кнігі «Кароткі нарыс гісторыі анархізму ў XIX-XX стагоддзях», «Гісторыя рускага народа і расійскай дзяржавы» і «Культура Элады».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024